ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Субота, 23 верасня 2023
Мінск Малавоблачна +24°C
Усе навіны
Усе навіны
Культура
18 верасня 2023, 10:04

У музеі Якуба Коласа расказалі, як пісьменнік перажываў падзел Беларусі пасля падпісання Рыжскага мірнага дагавора

Фота з архіва
Фота з архіва

18 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дзень народнага адзінства - свята, прымеркаванае да пачатку вызваленчага паходу Чырвонай арміі ў Заходнюю Беларусь у 1939 годзе. Падзел, які адбыўся ў выніку падпісання Рыжскага мірнага дагавора, закрануў шмат людзей, у тым ліку аднаго з беларускіх класікаў Якуба Коласа. Карэспандэнт БЕЛТА пагутарыла з загадчыцай навукова-асветнага аддзела Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа Вольгай Наважылавай і даведалася, як падзеі тых гадоў паўплывалі на творчасць пісьменніка.

Кожнае раставанне Якуба Коласа з роднай зямлёй пакідала на яго сэрцы незагойныя раны. Гэта ж адбылося і ў пачатку XX стагоддзя, калі ён амаль 20 гадоў не бачыў сваёй Стаўбцоўшчыны. Якуб Колас удзельнічаў у Першай сусветнай вайне і выкладаў у Курскай вобласці, а ў 1921 годзе збіраўся вяртацца на радзіму, але даведаўся, што 18 сакавіка быў падпісаны Рыжскі мірны дагавор, па ўмовах якога Заходняя Беларусь адышла да Польшчы. Менавіта там засталіся месцы, дзе жылі яго блізкія, у тым ліку і маці. Яшчэ знаходзячыся ў Курскай вобласці, праз 5 дзён пасля падпісання Рыжскага мірнага дагавора ён пачаў пісаць творы, у якіх выступаў супраць гэтай падзеі. Напрыклад, у вершы "Дубы" паэт алегарычна пісаў пра тое, што стала з роднымі мясцінамі пасля таго, як "наляцелі злыя буры", - расказала Вольга Наважылава.

"У Мінск ён вярнуўся 15 мая 1921 года і, з аднаго боку, радаваўся гэтай падзеі, а з другога, вядома, не мог спакойна перажыць немагчымасць пабываць у родных мясцінах і ўбачыць блізкіх. Усё гэта наклала адбітак на яго творчасць, уключаючы і публіцыстыку, і паэзію. Ён пісаў пра свае перажыванні і ў паэме "Сымон-музыка", і ў розных вершах. Напрыклад, у вядомым вершы "Беларускаму люду" ён заклікаў ратаваць родны край. Твор быў прызнаны контррэвалюцыйным і мала публікаваўся", - дадала Вольга Наважылава.

Паводле яе слоў, праблема заключалася і ў тым, што Якуб Колас не мог адпачываць на радзіме, яму трэба было лячыць малодшага сына, які часта хварэў. Дзіцячы доктар параіў адправіць Міхася ў вёску і Коласу разам з сям'ёй давялося адпачываць на Пухаўшчыне. Яго вельмі хвалявала немагчымасць паехаць туды, дзе ён вырас.

"Якуб Колас пісаў мноства вершаў панам, дзе адкрыта і рэзка выступаў супраць прыгнёту жыхароў Заходняй Беларусі. Упершыню ўбачыць родную зямлю пасля вяртання з Курскай вобласці ён змог толькі з акна поезда, калі ў 1935 годзе ездзіў на кангрэс пісьменнікаў у Парыж. Яго вельмі засмуціў выгляд дарагіх сэрцу мясцін і ўлада паноў над простымі людзьмі. Паэт вельмі радаваўся, калі Чырвоная армія вызваліла Заходнюю Беларусь. У артыкуле "Братам Заходняй Беларусі", які быў надрукаваны ў газеце "Звязда" 19 верасня 1939 года, ён вітаў рабочых Заходняй Беларусі з днём вызвалення. Вядома, Якуб Колас звяртаўся да землякоў у іншых артыкулах і вершах, а таксама пісаў, што яму часта ў расстанні сніліся родныя мясціны. Трапіць у Мікалаеўшчыну ён змог толькі ў канцы чэрвеня 1940 года", - падкрэсліла Вольга Наважылава.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі