Фота з архіва
10 лістапада, Віцебск /Кар. БЕЛТА/. ХХI Міжнародны конкурс юных выканаўцаў эстраднай песні "Халі-Хало" пройдзе ў Наваполацку 14-15 лістапада. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў Наваполацкім гарвыканкаме.
Конкурс юных выканаўцаў эстраднай песні "Халі-Хало" з'яўляецца папулярным і прэстыжным творчым праектам, які на працягу многіх гадоў аб'ядноўвае маладыя таленты, садзейнічае іх прафесійнаму развіццю і становіцца стартавай пляцоўкай на вялікую сцэну. З кожным годам ён развіваецца, удасканальваюцца навыкі выканаўцаў, пашыраецца геаграфія ўдзельнікаў.
"У бягучым годзе на адборачны тур было пададзена 193 заяўкі з Беларусі, Расіі і Казахстана. Прафесійнае журы адабрала ў фінал 45 юных выканаўцаў ва ўзросце ад 8 да 16 гадоў, якія будуць змагацца за перамогу. У склад судзейскай каманды традыцыйна ўваходзяць сапраўдныя мэтры эстрады - беларускія і замежныя артысты, кампазітары, педагогі, арганізатары вялікіх музычных фестываляў", - адзначылі ў гарвыканкаме.
Гісторыя конкурсу ўпрыгожана яркімі імёнамі пераможцаў. Розныя гады ўладальнікамі Гран-пры станавіліся маладыя выканаўцы з Магілёва, Мінска, Брэста, Масквы, Санкт-Пецярбурга, Курска, Ерэвана. Сярод іх, напрыклад, Ганна Трубяцкая і Амалія Сухан, якія ў розныя гады таксама станавіліся ўладальніцамі галоўных прызоў дарослага і дзіцячага конкурсаў выканаўцаў на "Славянскім базары ў Віцебску".
Адкрыццё конкурсу адбудзецца 14 лістапада ў 13 гадзін. У гэты дзень таксама пройдуць праграмы з выступленнямі ўдзельнікаў ад 11 да 16 гадоў. Асаблівым падарункам для юных артыстаў і гледачоў стане канцэрт папулярнага беларускага выканаўцы і музыканта, уладальніка Гран-пры "Халі-Хало-95" Пятра Ялфімава, пачатак у 19.00. Самыя юныя канкурсанты (8-10 гадоў) пакажуць сябе ў творчым спаборніцтве 15 лістапада, і завершыць праграму ў 15.00 гала-канцэрт закрыцця.-0-