10 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Мінску адбылося выступленне камернага ансамбля "Салісты Масквы" пад кіраўніцтвам Юрыя Башмета. У канцэрце прынялі ўдзел лаўрэаты Міжнароднага конкурсу імя Чайкоўскага Павел Мілюкоў (скрыпка), Аляксандр Рам (віяланчэль), Фёдар Освер (габой) і запрошаны саліст Баварскай оперы і Нідэрландскай оперы Мікалай Зямлянскіх (барытон).-0-




















