ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Пятніца, 24 верасня 2021
Мінск Воблачна з праясненнямі +11°C
Усе навіны
Усе навіны
Культура
28 ліпеня 2021, 18:08

У Мінску стартаваў новы конкурс эскізных праектаў скульптуры аб адзінстве беларускага народа

Фота з архіва
Фота з архіва

28 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства культуры сумесна з Мінскім гарадскім выканаўчым камітэтам аб'яўляе новы конкурс эскізных праектаў скульптурнай кампазіцыі, прысвечанай адзінству беларускага народа. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Мінкультуры.

"У сувязі са змяненнем запланаванага месца размяшчэння памятнага знака "Уз'яднанне" ("Воссоединение") у Мінску, прысвечанага тэме ўз'яднання Заходняй і Усходняй Беларусі і захавання адзінства беларускага народа, быў адменены конкурс эскізных праектаў, што праводзіўся з 29 красавіка 2021 года. Адпаведны загад Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь быў падпісаны 26 ліпеня 2021 года", - растлумачылі ў ведамстве.

Як адзначаецца, новы конкурс праводзіцца з мэтай пошуку найбольш выразнага вобразнага рашэння, якое сродкамі манументальнага мастацтва адлюструе тэму адзінства беларускага народа. Удзельнікамі могуць быць аўтары або аўтарскія калектывы, што складаюцца са скульптараў і архітэктараў, якія маюць або атрымліваюць адпаведную прафесійную адукацыю.

Для ўдзелу ў конкурсе па 26 жніўня неабходна падаць заяўку ў Міністэрства культуры па адрасе: г.Мінск, пр.Пераможцаў, 11, офіс 718. Кантактны тэлефон 8 (017) 204-86-05.

Матэрыялы конкурсу павінны быць прадстаўлены не пазней за 17.00 26 жніўня па адрасе: Мінск, вул.Някрасава, 3, ДУКЗТ "Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў". Журы разгледзіць іх на закрытым пасяджэнні не пазней за 1 верасня 2021 года.

Больш падрабязную інфармацыю аб умовах удзелу ў конкурсе можна знайсці на сайце Міністэрства культуры ў раздзеле "Конкурсы і мерапрыемствы".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі