ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Аўторак, 11 мая 2021
Мінск Ясна +14°C
Усе навіны
Усе навіны
Культура
19 лютага 2021, 16:25

У Мінску адкрылася выстава памяці народнага мастака Леаніда Шчамялёва

Леанід Шчамялёў. Фота з архіва
Леанід Шчамялёў. Фота з архіва

19 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Гарадская мастацкая галерэя твораў Л.Д. Шчамялёва запрашае на выставу памяці "Праз церні да зорак. Per aspera ad astra", прысвечаную жыццю і творчасці Леаніда Шчамялёва. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ва ўстанове культуры.

"Праз церні да зорак, праз намаганні да перамогі, праз цяжкасці да трыумфу - так можна сказаць аб жыцці і творчасці Леаніда Шчамялёва, які нядаўна пайшоў ад нас, але пакінуў глыбокі след у гісторыі нацыянальнай культуры", - адзначылі арганізатары.

Ва ўсіх залах галерэі на выставе, прысвечанай памяці мастака, прадстаўлена больш за 90 жывапісных і графічных твораў разнастайнай тэматыкі: партрэты і нацюрморты розных гадоў, гарадскі і сельскі пейзажы, вайна і мірны час. "Сярод работ - як вядомыя творы мастака "Даваеннае дзяцінства", "Кветкі Віцебску", "Белае сонца блакітнай зімы", так і карціны, якія папоўнілі калекцыю Музея гісторыі горада Мінска ў 2020 годзе, - "Белае мора" і "Па тонкім лёдзе". Акрамя таго, наведвальнікі змогуць убачыць таксама палотны з майстэрні Леаніда Шчамялёва, якія не так знаёмы шырокаму гледачу, "Партызанскі край", "Замілаванне", "Мінчанка", "Вянчанне ў царкве Марыі Магдаліны", - расказалі арганізатары.

Леанід Шчамялёў - народны мастак Беларусі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі, прэміі Саюзнай дзяржавы. "Ён стаў настаўнікам, які выхаваў некалькі пакаленняў беларускіх мастакоў. Яго смела можна назваць майстрам пэндзля, карціны якога з поспехам экспанавалі ў Канадзе, ЗША, Францыі, Італіі, Ізраілі, Фінляндыі, Германіі, Аўстрыі, Іспаніі, а таксама набывалі вядомыя галерэі і музеі свету. Жывапісец стаіць у шэрагу тых мастакоў, творы якіх складаюць скарбніцу выяўленчага мастацтва Беларусі. Ён праслаўляў краіну, ствараючы ўзвышаныя, паэтычныя, гераічныя вобразы роднай зямлі і яе жыхароў", - падкрэслілі ў галерэі.

"Упершыню ў рамках экспазіцыі прадстаўлены фатаграфіі і дакументы з сямейнага архіва і асабістыя рэчы Леаніда Шчамялёва", - дадалі ў галерэі.

Наведаць выстаўку можна па 30 мая.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі