Сцяг Чацвер, 30 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
11 студзеня 2024, 12:34

У кінавідэапракаце сталіцы назвалі галоўную беларускую прэм'еру 2023 года

Фота з архіва
Фота з архіва
11 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Карціну "На другім беразе" пра цяжкі для краіны час польскай акупацыі можна лічыць галоўнай беларускай прэм'ерай года. Аб гэтым на прэс-канферэнцыі расказала журналістам першы намеснік дырэктара УП "Кінавідэапракат" Мінгарвыканкама Вольга Дзюльдзя.

"У 2023 годзе ў сетцы відэапракату горада Мінска адбыліся прэм'еры беларускіх карцін "Ліст чакання", заслужанага дзеяча культуры Рэспублікі Беларусь, народнага артыста Аляксандра Яфрэмава, якая расказвае пра лёсы ўрачоў-кардыёлагаў, іх складаную прафесію, узаемаадносіны; "Кіношнікі" - поўнаметражны дэбют маладога рэжысёра Кірыла Халецкага, гісторыя пра маладога рэжысёра, які марыць зняць кіно, але замест гэтага вымушаны займацца сумнай работай у архівах кінастудыі", - расказала Вольга Дзюльдзя.

Галоўнай нацыянальнай прэм'ерай мінулага года прадстаўнік кінавідэапракату сталіцы назвала карціну "На другім беразе" Андрэя Хрулёва.

"Карціна мела вялікі поспех у гледачоў. Многія беларускія карціны былі таксама паказаны ў рамках тэматычных мерапрыемстваў і праектаў, прысвечаных грамадзянска-патрыятычнаму выхаванню моладзі. Размова ідзе пра такія праекты, як "З любоўю ў сэрцы да Беларусі", кінаакцыю "Мы беларусы - мірныя людзі", прысвечаную Міжнароднаму дню вызвалення вязняў фашысцкіх лагераў, Году міру і стварэння, праграмам у рамках шостага школьнага дня "Кіно глядзім разам". Размова ідзе пра фільмы "Дзяўчынка шукае бацьку", "Іван Макаравіч", "Мама, я жывы", "Вам заданне", "Падрыў" і інш.", - адзначыла Вольга Дзюльдзя.

У кінасетцы сталіцы таксама адбыўся паказ дакументальнай драмы "200 крокаў пад зямлёй" пра неверагодныя эпізоды супраціўлення мірных жыхароў нацысцкім акупантам - гісторыя навагрудскіх яўрэяў, якія змаглі ўцячы з гета і ўступіць у рады партызан.

У 2023 годзе адбылося 786 сеансаў беларускага кіно ў ігравой форме, 609 сеансаў пазаігравой формы і звыш 460 сеансаў анімацыі, якія наведалі больш за 170 тыс. гледачоў.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі