Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
11 ліпеня 2018, 12:59

У Грэцыі знайшлі найстаражытнейшы фрагмент "Адысеі" Гамера

11 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Група археолагаў, якая вядзе раскопкі ў Грэцыі, знайшла гліняную таблічку з запісам некалькіх радкоў паэмы Гамера "Адысея", паведамляе Reuters.

Як лічаць эксперты, знойдзены на Пелапанескім паўвостраве фрагмент з'яўляецца найстаражытнейшым з гамераўскага эпасу. Як заявілі ў Міністэрстве культуры Грэцыі, таблічка з'яўляецца важным археалагічным, эпіграфічным, літаратурным і гістарычным экспанатам.

Каштоўная знаходка змяшчае 13 радкоў з XIV рапсодыі паэмы "Адысея". На думку археолагаў, фрагмент адносіцца да перыяду да III стагоддзя нашай эры.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі