Сцяг Пятніца, 14 чэрвеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
15 сакавіка 2023, 10:12

"У госці да пана Храптовіча". Тэатралізаваную экскурсію запускаюць у Гродне

15 сакавіка, Гродна /Кар. БЕЛТА/. Новую тэатралізаваную экскурсію "У госці да пана Храптовіча" запускаюць у Гродне. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў Гродзенскім музеі гісторыі рэлігіі.

Як расказалі ва ўстанове, інтэрактыўны праект дасць магчымасць адкрыць яшчэ адну старонку ў гісторыі Гродна. Арганізатары прапануюць гасцям і жыхарам абласнога цэнтра пазнаёміцца з Каролем Храптовічам - уладальнікам палаца сярэдзіны XVIII стагоддзя, у будынку якога працуе музей.

Адзначаецца, што экскурсія ў тэатралізаваным фармаце дасць магчымасць даведацца, што адбывалася ў доме магната, што турбавала яго сям'ю, а таксама што радавала і цешыла сваякоў і самога дзяржаўнага і ваеннага дзеяча. Удзельнікаў праграмы таксама абяцаюць навучыць этыкету XVIII стагоддзя, напрыклад, прывітанню шляхціцаў таго часу.

У музеі падкрэсліваюць, што тэатралізаваная экскурсія будзе цікавая і пазнавальная наведвальнікам рознага ўзросту.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі