Сцяг Пятніца, 5 снежня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Культура
09 верасня 2025, 12:50

У Гомелі запалілася "Сожская зорачка". На вакальны конкурс паступіла больш за 200 заявак з Беларусі і Расіі

Фота з архіва
Фота з архіва
9 верасня, Гомель /Кар. БЕЛТА/. Адкрыты фестываль-конкурс вакальнай творчасці "Сожская зорачка" ў Гомелі атрымаў статус міжнароднага, паведамілі БЕЛТА ў гарвыканкаме.

На конкурс паступіла больш за 200 заявак ад удзельнікаў з Беларусі і Расіі. Па выніках адборачных тураў у фінале будуць ззяць 37 калектываў і салістаў. Лепшых з лепшых вызначаюць у розных намінацыях: народны, эстрадны і акадэмічны вакал, а таксама вакальныя ансамблі.

У гэтым годзе геаграфія ўдзельнікаў пашырылася, надаўшы фестывалю статус міжнароднага. "Сожская зорачка" аб'яднала вакалістаў з Бранска, Навазыбкава, Клінцоў, а таксама Мінска, Магілёва, Мазыра і Лельчыц.

Журы пад старшынствам музычнага выканаўцы і педагога Яўгена Курчыча, уладальніка прэзідэнцкага гранта, удзельніка шоу "Ану, усе разам!" і "Голас", даводзіцца няпроста.

Гала-канцэрт і ўзнагароджванне пераможцаў адбудуцца 9 верасня ў Лядовым палацы.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі