Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
22 красавіка 2021, 09:21

У Гомелі стартаваў трэці сезон праекта "Я мастак, я так бачу"

22 красавіка, Гомель /Кар. БЕЛТА/. Карцінная галерэя Г.Х. Вашчанкі адкрывае трэці сезон праекта народных талентаў "Я мастак, я так бачу", паведамілі БЕЛТА арганізатары.

Трэцяя абласная выстава мастацтваў - добры шанц для любога творчага чалавека заявіць пра сябе. Любы жадаючы зможа выставіць сваю творчую работу ў Карціннай галерэі Г.Х. Вашчанкі па вул.Карповіча, 4. Гэта можа быць любы твор - карціна, інсталяцыя, скульптура, графіка, габелен або аўтарская лялька.

Арганізатары аб'явілі пра старт прыёму экспанатаў. Творчыя работы прымаюць па вул.Карповіча, 4, з 8.30 да 19.00 у будныя дні і з 10.00 да 19.00 у выхадныя. Нават пасля адкрыцця выставы можна паспець заскочыць у апошні вагон і стаць удзельнікам праекта. Работы развешваюць па прынцыпе жывой чаргі: хто прынясе твор раней - будзе мець перавагу. Экспазіцыю будуць даўкамплектоўваць кожную раніцу па буднях па меры паступлення работ.

За ўдзел прадугледжаны ўзнос Br15 за адзін твор памерам не больш за 1 м па большым баку. Для работ звыш 1 м па большым баку - Br20. Для састаўных праектаў, якія ўключаюць серыю з некалькіх дробных элементаў/малюнкаў/сувеніраў, - Br50 за 1 м пагонны. Адзін аўтар можа прадставіць да 3 работ.

Паводле даных арганізатараў, абмежаванняў па тэхніцы выканання няма. Аўтар павінен падрыхтаваць работу да экспанавання: зрабіць падвесы, пазначыць на абароце поўную інфармацыю (свае прозвішча, імя і імя па бацьку, кантактны тэлефон, назву карціны, тэхніку выканання, год стварэння, памер). Калі ёсць жаданне прадаць карціну, трэба пазначыць цану. "Не прымаюцца работы, якія ўключаюць элементы парнаграфіі, распальваюць нацыянальную, расавую або рэлігійную варожасць, прапагандуюць тэмы, забароненыя заканадаўствам рэспублікі. Галерэя пакідае за сабой права не дапусціць да ўдзелу або зняць з удзелу спрэчную работу", - расказалі ў Карціннай галерэі.

Паўдзельнічаць у праекце можа любы жыхар Гомеля і паўднёва-ўсходняга рэгіёна краіны. Адкрыццё экспазіцыі плануецца ў канцы мая.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі