ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Субота, 23 верасня 2023
Мінск Малавоблачна +24°C
Усе навіны
Усе навіны
Культура
14 верасня 2023, 16:18

У Доме кіно адбыўся прэм'ерны паказ гістарычнай драмы "На другім беразе"

14 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Доме кіно адбыўся прэм'ерны паказ гістарычнай драмы "На другім беразе", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Генеральны дырэктар нацыянальнай кінастудыі "Беларусьфільм" Юрый Аляксей падзякаваў усім, хто ўдзельнічаў у стварэнні фільма. "Гэты фільм пакажа моладзі, што такое Рыжскі мір і раздзяленне Беларусі, як беларусы перажывалі гэта раздзяленне і як польскі бок ставіўся да нашай рэлігіі і культуры. Упэўнены, што фільм апраўдае чаканні кожнага, паколькі гэта вельмі важная тэма", - дадаў Юрый Аляксей.

Народная артыстка Тамара Міронава заўважыла, што яна выканала невялікую ролю, але гэтай роллю яна вельмі даражыць. "Думаю, што сёння такі фільм надзвычай важны", - заўважыла Тамара Міронава.

Рэжысёр фільма Андрэй Хрулёў таксама падзякаваў усёй здымачнай групе, якая самааддана змагалася на палях вытворчасці карціны, цярпела холад і бяссонныя ночы. Ён падкрэсліў, што трэба ведаць гісторыю сваёй краіны. "Веданне гісторыі вакцынуе нас ад памылковых крокаў. Калі пасля прагляду нехта з вас адкрые падручнік гісторыі, каб даведацца, як усё было на самай справе, то мы часткова выканалі сваю місію", - звярнуўся Андрэй Хрулёў да моладзі.

Карціна "На другім беразе" расказвае чуллівую гісторыю аб падзеях 1925 года ў Заходняй Беларусі, аб часе партызанскай вайны і спробах беларусаў адстаяць уласную культуру, мову, веру.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі