Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
13 лютага 2023, 09:45

У Брэсцкай крэпасці створаць выставу фатаграфій цытадэлі з сямейных альбомаў наведвальнікаў

13 лютага, Брэст /Кар. БЕЛТА/. Мемарыяльны комплекс "Брэсцкая крэпасць-герой" запусціў праект дакументальнай фатаграфіі "Фота сямейнага альбома", паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў мемарыяльным комплексе.

"Штогод "Брэсцкую крэпасць-герой" наведваюць больш за 400 тыс. чалавек з розных краін свету. У сямейных альбомах многіх з іх захаваліся фатаграфіі крэпасці, якія здольны раскрыць яшчэ невядомыя старонкі яе гісторыі. За кожным здымкам стаіць лёс чалавека, які непарыўна звязаны з гісторыяй цытадэлі над Бугам. Фатаграфіі з сямейных архіваў дадуць магчымасць успомніць асноўныя вехі развіцця крэпасці і прасачыць, як яна змянялася з цягам часу", - адзначылі ў мемарыяльным комплексе.

Арганізатары прапануюць наведвальнікам паказаць тую крэпасць, якой яе ведаюць і любяць яны або запомнілі іх блізкія. Брастаўчане і госці горада глядзяць на цытадэль па-рознаму. Для прыезджых - гэта ў першую чаргу сусветна вядомая славутая мясціна. Жыхары абласнога цэнтра вельмі паважліва адносяцца да Брэсцкай крэпасці. Для іх гэта не толькі месца памяці, але і любімае месца для прагулак.

Для ўдзелу ў праекце трэба прысласць фатаграфіі крэпасці, зробленыя ў 1940-1990 гг. Дзякуючы сямейным здымкам можна будзе прасачыць, як з цягам часу змянялася цытадэль над Бугам. "Да 1 красавіка 2023 года неабходна адправіць электронную заяўку на адрас brest-fortress@brest-fortress.by. Трэба зрабіць паметку, што здымкі прызначаны для праекта дакументальнай фатаграфіі", - расказалі ў мемарыяльным комплексе.

Прысланыя фатаграфіі затым аформяць для выставы. Яе плануюць прадставіць публіцы 18 мая.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі