ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Пятніца, 3 снежня 2021
Мінск -2°C
Усе навіны
Усе навіны
Культура
10 верасня 2021, 11:57

У Брэсце раскуплены амаль усе білеты на спектаклі фестывалю "Белая вежа"

Фота з архіва
Фота з архіва

10 верасня, Брэст /Кар. БЕЛТА/. У Брэсце раскуплены амаль усе білеты на спектаклі XXV Міжнароднага тэатральнага фестывалю "Белая вежа", паведаміла карэспандэнту БЕЛТА памочнік мастацкага кіраўніка Брэсцкага акадэмічнага тэатра драмы Алеся Бурдзіна.

"На большасць пастановак білеты ўжо раскуплены. З улікам цяперашняй рассадкі гледачоў, пры якой захоўваецца сацыяльнае дыстанцыраванне, продаж білетаў набліжаецца да 100 працэнтаў. Але пры жаданні яшчэ можна трапіць на некаторыя спектаклі: у асноўным засталіся месцы на балконе і адзінкавыя - у партэры", - адзначыла Алеся Бурдзіна.

Усяго ў фестывальнай афішы заяўлена 22 спектаклі розных жанраў ад 21 калектыву з сямі краін - Беларусі, Арменіі, Грузіі, Казахстана, Малдовы, Расіі, Таджыкістана. Замест плануемай раней пастаноўкі "На дне" пермскага тэатра "У Моста" на сцэне БАТД двойчы пакажуць "хіт сезона" ад Беларускага дзяржаўнага тэатра лялек - спектакль "Запіскі юнага ўрача" паводле апавяданняў Міхаіла Булгакава. "Цудоўная работа. Думаю, Брэсту пашанцавала, што будзе магчымасць большай колькасці людзей убачыць гэты спектакль", - дадала памочнік мастацкага кіраўніка.

Конкурсную праграму юбілейнай "Белай вежы" сёння адкрые пастаноўка "Пане Каханку" Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя М.Горкага. У цэлым работы дзевяці творчых калектываў з Беларусі стануць удзельнікамі цяперашняга форуму. Сярод іх такія нашумелыя пастаноўкі, як "Шлюб з ветрам" Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі, "Кандыд, або Аптымізм" Магілёўскага абласнога тэатра лялек, "Новая зямля" Брэсцкага тэатра лялек. Гаспадары фестывалю - Брэсцкі акадэмічны тэатр драмы - прэзентуюць прэм'ерны спектакль "Дзень Б" у пастаноўцы Дзяніса Фёдарава.

Тбіліскі дзяржаўны акадэмічны рускі драматычны тэатр імя А.С.Грыбаедава пакажа пастаноўку "А.Л.Ж.И.Р.". У цэнтры апавядання - лёсы рэпрэсіраваных жанчын, якія адбывалі пакаранне ў Акмолінскім лагеры жонак здраднікаў радзімы. Расійская прэса назвала спектакль цэнтральнай падзеяй Дня Грузіі ў Санкт-Пецярбургу. У спектаклі "Незамужняя жанчына" прадзюсарскага цэнтра з Масквы "Усё добра" ў галоўнай ролі сыграе любіміца публікі, Тоня з культавага фільма "Масква слязам не верыць", народная артыстка Расіі Раіса Разанава.

Закрые фестывальную праграму 18 верасня спектакль "Дон Кіхот" Дзяржаўнага акадэмічнага тэатра класічнага балета Н.Касаткінай і У.Васілёва (Масква).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі