ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Субота, 4 снежня 2021
Мінск Суцэльная воблачнасць -1°C
Усе навіны
Усе навіны
Культура
10 верасня 2021, 09:23

У Брэсце адкрыўся юбілейны тэатральны фестываль "Белая вежа"

Фота з архіва
Фота з архіва

10 верасня, Брэст /Кар. БЕЛТА/. У Брэсце 9 верасня ўрачыста адкрыўся XXV Міжнародны тэатральны фестываль "Белая вежа", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Свята тэатральнага мастацтва, якое стала візітнай карткай пагранічнага горада, вярнулася на яго вуліцы і сцэнічныя пляцоўкі праз два гады. Цырымонія адкрыцця юбілейнага форуму адбылася ў Брэсцкім акадэмічным тэатры драмы. У ёй прынялі ўдзел памочнік Прэзідэнта - інспектар па Брэсцкай вобласці Валерый Вакульчык, прадстаўнікі кіраўніцтва абласнога і гарадскога выканаўчых камітэтаў.

Намеснік міністра культуры Валерый Грамада зачытаў прывітанне гасцям і ўдзельнікам фестывалю ад Прэзідэнта Беларусі. "Чвэрць стагоддзя гэты форум служыць высакароднай справе аб'яднання творчай супольнасці Беларусі і развіцця міжнароднага супрацоўніцтва. За гэтыя гады пройдзены значны шлях ад сціплага фестывалю да маштабнага і ўжо добра вядомага праекта, які падтрымлівае лепшыя традыцыі тэатральнага мастацтва", - гаворыцца ў прывітанні.

За чвэрць стагоддзя ў фестывалі "Белая вежа" прынялі ўдзел больш за 500 тэатраў з 55 краін, а яго спектаклі паглядзелі звыш 250 тыс. гледачоў, не ўлічваючы вулічных паказаў.

"Думаю, што выкажу наш агульны эмацыянальны стан, які вызначаецца двума словамі - мы засумавалі. Мы засумавалі па гэтай асаблівай атмасферы фестывалю, па сустрэчах адзін з адным", - заявіў са сцэны старшыня Брэсцкага гарвыканкама Аляксандр Рагачук.

Ён падзякаваў аргкамітэту і ўдзельнікам фестывалю, а таксама гледачам за любоў да тэатра. "Не сумняваюся, што гэты фестываль запомніцца не толькі па антыкавідных рэкамендацыях, а кантэнтам, які падорыць нам яркія эмоцыі. А мы будзем рабіць усё магчымае, каб Брэст заўсёды быў горадам, дзе асабліва шануюць традыцыі культуры", - рэзюмаваў мэр і аб'явіў XXV Міжнародны тэатральны фестываль "Белая вежа" адкрытым.

Юбілейны форум прысвечаны 30-годдзю Садружнасці Незалежных Дзяржаў і праводзіцца пры садзейнічанні Міждзяржаўнага фонду гуманітарнага супрацоўніцтва. У ім удзельнічаюць тэатры з краін СНД - Арменіі, Беларусі, Казахстана, Малдовы, Таджыкістана, Расіі, а таксама калектыў з Грузіі. Праграма фестывалю насычаная і традыцыйна мнагажанравая. У фестывальнай афішы юбілейнай "Белай вежы" 22 спектаклі.

Конкурсная праграма фестывалю стартуе 10 верасня спектаклем "Пане Каханку" ў пастаноўцы Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя М.Горкага. А першы дзень форуму азнаменаваўся паказам гасцявога спектакля - легендарнай "Паўлінкі" Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Я.Купалы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі