Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

У Белтэлерадыёкампаніі завяршыліся здымкі візітак для фіналістаў нацадбору на "Еўрабачанне-2019"

Культура 11.02.2019 | 18:24
Скрыншот з відэа Белтэлерадыёкампаніі
Скрыншот з відэа Белтэлерадыёкампаніі

11 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Белтэлерадыёкампанія прадаўжае падрыхтоўку да правядзення фіналу нацыянальнага адборачнага тура конкурсу песні "Еўрабачанне-2019". У медыяхолдынгу завяршыліся здымкі візітак для кожнага з 10 фіналістаў. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе медыяхолдынга.

Спецыяльна для відэавізітак у студыі "600 метраў" Белтэлерадыёкампаніі былі ўстаноўлены эксклюзіўныя дэкарацыі з подыумам і пяццю трохвугольнымі аркамі з неонавай падсветкай. "У гэтым годзе слоган конкурсу - Dare To Dream ("Не бойся марыць"), таму мы вырашылі метафарычна паказаць шлях да мары нашых выканаўцаў. Гэта імправізаваны fashion паказ, у час якога кожны канкурсант прайшоўся па подыуме ў пэўным экстравагантным вобразе. Але на шляху да мары звычайна падсцерагаюць выпрабаванні і перашкоды, з якімі сутыкнуліся і героі нашых відэавізітак", - расказаў адзін з рэжысёраў ролікаў Юрый Ярошык.

Першымі візітныя карткі канкурсантаў змогуць убачыць гледачы праграмы "Добрай раніцы, Беларусь!" за тыдзень да фіналу нацыянальнага адбору ў эфіры "Беларусь 1". "Усе візіткі - па 40 секунд. Менавіта столькі часу неабходна на змену дэкарацый і падрыхтоўку наступнага нумара ў час прамога эфіру фінальнага шоу, дзе выступленню кожнага артыста будзе папярэднічаць візітка", - адзначыла рэжысёр Яна Шаблыка.

Фінал пройдзе не пазней за 8 сакавіка ў прамым тэлевізійным эфіры тэлеканалаў "Беларусь 1" і "Беларусь 24". Пра падрабязнасці аб нацыянальным адборы можна даведацца з дзённікаў Агенцтва тэленавін "Eurovision. Вынікі тыдня", якія выходзяць у нядзелю ў 16.20 у эфіры "Беларусь 1".

Конкурс песні "Еўрабачанне-2019" пройдзе ў маі ў Тэль-Авіве (Ізраіль). Паўфіналы адбудуцца 14 і 16 мая, фінал - 18 мая. Прамую трансляцыю двух паўфіналаў і фіналу "Еўрабачання-2019" традыцыйна будуць весці тэлеканалы Белтэлерадыёкампаніі - "Беларусь 1" і міжнародны спадарожнікавы "Беларусь 24".-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Культура
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Работа ўстаноў аховы здароўя ў выхадныя і святочныя дні ў маі У час святочных мерапрыемстваў будуць дзяжурыць медыкі. Службы хуткай медыцынскай дапамогі будуць пераведзены ў рэжым павышанай гатоўнасці.