ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Пятніца, 29 верасня 2023
Мінск Ясна +15°C
Усе навіны
Усе навіны
Культура
18 верасня 2023, 18:57

У Белдзяржфілармоніі адкрыюць новы арганны сезон

Фота з архіва
Фота з архіва

18 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Народны артыст Расіі Уладзімір Хамякоў адкрые арганны сезон у Беларускай дзяржаўнай філармоніі, паведамілі БЕЛТА ва ўстанове.

Ён выступіць 20 верасня ў рамках легендарнага цыкла музыказнаўцы Вольгі Савіцкай "Шэдэўры сусветнага арганнага мастацтва". Праграма канцэрта-адкрыцця арганнага сезона падабрана музыкантам так, каб раскрыць унікальныя магчымасці аднаго з самых вялікіх канцэртных арганаў на тэрыторыі СНД.

Першае аддзяленне будзе прысвечана творчасці Баха, а ў другім прагучаць творы Мадэста Мусаргскага.

Уладзімір Хамякоў удасканальваўся на майстар-класах вядучых замежных арганістаў і вывучаў тонкасці арганабудавання ў галоўнага арганнага майстра Домскай канцэртнай залы ў Рызе Гунара Далманіса. У 1987 годзе ён удзельнічаў у мантажы чэлябінскага аргана "Hermann Eule" і з гэтага ж года стаў салістам-арганістам і майстрам-ахоўнікам аргана Чэлябінскай філармоніі. Уладзімір Хамякоў выступаў з канцэртамі ў большасці арганных залаў былога Савецкага Саюза, а таксама Германіі, Швейцарыі, Галандыі, Італіі, Даніі, Швецыі, Фінляндыі, Ізраіля і ЗША.

Пачатак канцэрта ў 19.00. -0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі