Сцяг Панядзелак, 22 ліпеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
07 лютага 2024, 10:06

У Белавежскай пушчы турыстаў запрашаюць 17 лютага на праводзіны Снягурачкі, а 16 сакавіка адзначыць Масленіцу

Фота нацыянальнага парку "Белавежская пушча"
Фота нацыянальнага парку "Белавежская пушча"
7 лютага, Брэст /Кар. БЕЛТА/. У нацыянальным парку "Белавежская пушча" 17 лютага арганізуюць свята праводзінаў Снягурачкі, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА начальнік аддзела турызму, маркетынгу і рэкламы нацпарка Аксана Багалейша.

Гэта традыцыйнае мерапрыемства праходзіць у сядзібе Дзеда Мароза. Такім чынам у Белавежскай пушчы адзначаюць заканчэнне зімовага сезона. З таго моманту да наступнага снежня гаспадар сядзібы будзе сустракаць наведвальнікаў ужо без сваёй унучкі.

На працягу ўсяго дня Дзед Мароз і Снягурачка будуць прымаць шматлікіх гасцей. Арганізатары абяцаюць цікавыя экскурсіі ў суправаджэнні казачных персанажаў, запланаваны інтэрактыўны квест. "На тэрыторыі гандлёвай плошчы будуць "Маладзецкія забавы", майстар-класы ад рамеснікаў. Кожны наведвальнік маёнтка зможа пачаставацца наварыстай рыбнай поліўкай", - расказала Аксана Багалейша. На 16.20 запланавана галоўная падзея дня - з Дзедам Марозам да снежня развітаюцца яго жонка, дочкі і ўнучка Снягурачка.

У сядзібе беларускага Дзеда Мароза ў 2023 годзе пабывалі амаль 90 тыс. турыстаў. Трэба сказаць, што ў зімовы сезон гаспадар сядзібы штогод прымае больш за 60 тыс. гасцей.

Раней у пушчы аб'ядноўвалі праводзіны Снягурачкі і Масленіцу. У бягучым годзе мерапрыемствы пройдуць у розны час. "Масленіца сёлета 16 сакавіка. Мерапрыемства пройдзе на тэрыторыі археалагічнага музея пад адкрытым небам. Гэта традыцыйнае свята для славян, якое ідзе каранямі далёка ў мінулае. Напэўна, адзначыць яго ў археалагічным музеі, дзе адноўлена паселішча старажытных людзей, будзе вельмі дарэчы. Цяпер працуем над праграмай, паколькі Масленіца пройдзе ў новым фармаце", - дадала Аксана Багалейша.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі