Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
18 кастрычніка 2018, 10:24

У Беларусі выбралі песні для цырымоній адкрыцця і закрыцця ІІ Еўрапейскіх гульняў

18 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Журы падвяло вынікі конкурсу на стварэнне песень для цырымоній адкрыцця і закрыцця ІІ Еўрапейскіх гульняў, якія пройдуць у 2019 годзе ў Беларусі. Такая інфармацыя размешчана на сайце Міністэрства культуры.

Пераможцам стала кампазіцыя "Winners" Леаніда (музыка) і Аляксея (словы) Шырыных. Другое месца заняла песня Bright year, bright you (музыка Яўгена Алейніка, словы Святланы Гераськавай). Трэцяе ў братоў Дзмітрыя і Уладзіміра Каракіных (група "Лайтсаўнд"), якія прадставілі на конкурс кампазіцыю "Champion".

У склад журы пад старшынствам народнага артыста Беларусі Васіля Раінчыка ўвайшлі кампазітары, выканаўцы, прадстаўнікі фонду "Дырэкцыя ІІ Еўрапейскіх гульняў 2019 года", Нацыянальнага алімпійскага камітэта Беларусі, Мінкультуры, Мінспорту, Белтэлерадыёкампаніі.

Аўтарам музыкі і слоў будуць выплачаны грашовыя прэміі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі