Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
У Брэсце адкрылі помнік Пушкіну
11 Кастрычнік, 17:46 Культура
Усе навіны

У Беларусі ўзмоцняць работу па вяртанні гісторыка-культурных каштоўнасцей

Культура 19.09.2019 | 19:55
У час сустрэчы. Фота МЗС
У час сустрэчы. Фота МЗС

19 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі ўзмоцняць работу па вяртанні гісторыка-культурных каштоўнасцей. Гэта тэма абмяркоўвалася сёння ў Міністэрстве замежных спраў на пасяджэнні Камісіі па выяўленні, вяртанні, сумесным выкарыстанні і ўвядзенні ў навуковы і культурны абарот культурных каштоўнасцей, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МЗС.

У час пасяджэння члены камісіі з удзелам шырокага кола запрошаных экспертаў абмеркавалі праблему перамешчаных з мінскіх музеяў у час Другой сусветнай вайны культурных каштоўнасцей, што апынуліся ў іншых краінах, і адзначылі важнасць своечасовага напаўнення зацікаўленымі і адказнымі ўстановамі Беларусі базы даных інтэрнэт-партала "Вяртанне".

"Удзельнікі мерапрыемства далі некалькі рэкамендацый па актуалізацыі дзейнасці камісіі і прапанавалі новыя напрамкі яе работы, у тым ліку па ўстанаўленні ўзаемадзеяння і пашырэнні супрацоўніцтва з замежнымі бібліятэкамі, архівамі і музеямі", - расказалі ў МЗС.

Закраналася пытанне аб наглядзе і падтрыманні ў належным стане месцаў пахавання за мяжой вядомых беларусаў, абмеркаваны магчымыя меры па іх добраўпарадкаванні.

Камісія была створана ў 2009 годзе пры Савеце Міністраў. Яна вызначае прыярытэтныя напрамкі і формы дзейнасці па выяўленні, вяртанні, сумесным выкарыстанні і ўвядзенні ў навуковы і культурны абарот культурных каштоўнасцей, што знаходзяцца за межамі краіны. Камісія можа ўносіць ва ўрад адпаведныя прапановы, а таксама забяспечвае ўзаемадзеянне дзяржаўных органаў, грамадскіх аб'яднанняў, іншых юрыдычных асоб у гэтай сферы. У склад органа ўваходзяць прадстаўнікі міністэрстваў замежных спраў, культуры, інфармацыі і фінансаў, Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі, Нацыянальнай бібліятэкі, Беларускага фонду культуры.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Культура
Топ-навіны
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Беларусь - Туркменістан: гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва Туркменістан з'яўляецца адным са стратэгічных партнёраў Беларусі ў Цэнтральнай Азіі. Дыпламатычныя адносіны паміж краінамі ўсталяваны 21 студзеня 1993 года.