Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
06 мая 2022, 17:34

У Беларусі ўсе дзяржаўныя музеі 8-9 мая будуць працаваць бясплатна

6 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі ўсе дзяржаўныя музеі 8-9 мая будуць працаваць бясплатна, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА міністр культуры Анатоль Маркевіч.

"Маштаб святочных мерапрыемстваў напярэдадні 9 Мая проста каласальны. Работнікі культуры з вялікім задавальненнем паказваюць сваё майстэрства на сцэне тэатраў, гарадскіх пляцоўках. Нам ёсць што прапанаваць гледачу, і я ўпэўнены, што ў святочныя дні жыхары нашай краіны, турысты знойдуць для сябе цікавыя і карысныя мерапрыемствы. Упэўнены, што ва ўсіх будзе цудоўны настрой, - расказаў Анатоль Маркевіч. - У той жа час мы падымаем вялікі пласт гістарычнага мінулага і стараемся праз пастаноўкі, спектаклі чарговы раз данесці да нашага гледача вялікі патрыятызм, гераізм савецкага народа ў той страшнай вайне. Менавіта дзякуючы савецкаму салдату, нашым ветэранам мы жывём у мірнай краіне".

Міністр дадаў: у гэтыя дні музеі прапануюць наведвальнікам тэматычныя выставы аб ваенным ліхалецці і генацыдзе беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай. "Уся сусветная супольнасць павінна ведаць, што адбывалася ў той час, - адзначыў ён. - Хачу праінфармаваць, што 8 і 9 мая музеі будуць працаваць бясплатна. Мы яшчэ раз раскажам усім праўду пра ролю савецкага салдата і яго ўклад у Вялікую Перамогу, а потым і ў аднаўленне Беларусі. Па крупінках стваралася эканоміка краіны ў пасляваенны час, і на гэтай аснове мы будуем нашу сучасную незалежную дзяржаву".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі