ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Субота, 8 мая 2021
Мінск Суцэльная воблачнасць +8°C
Усе навіны
Усе навіны
Культура
25 лютага 2021, 16:57

У Беларусі ў 2021 годзе запланаваны 180 конкурсаў для моладзі

Фота з архіва
Фота з архіва

25 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі ў 2021 годзе запланаваны 180 конкурсаў для выяўлення і развіцця здольнасцей таленавітай моладзі, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве культуры.

Намечаны дзевяць міжнародных і 15 рэспубліканскіх конкурсаў, восем фестываляў-конкурсаў, а таксама шмат мерапрыемстваў абласнога, раённага, гарадскога маштабаў.

У ліпені, напрыклад, у час XXX Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" плануецца правесці Міжнародны дзіцячы музычны конкурс "Віцебск" і XXX Міжнародны конкурс выканаўцаў эстраднай песні "Віцебск". У гэтым годзе таксама запланаваны Міжнародны конкурс піяністаў "Мінск-2021", такі форум праходзіць раз у чатыры гады. Надышоў час правесці і Мінскі міжнародны дзіцячы тэатральны форум "Крокі" і Міжнародны конкурс джазавай і эстраднай музыкі JAZZ-TIME - яны арганізуюцца раз у два гады.

З мерапрыемстваў, якія ў Беларусі праходзяць праз год, у красавіку маюць намер арганізаваць III Адкрыты ўніверсітэцкі конкурс выканаўцаў народнай песні "Галасы Радзімы", а ў маі - Рэспубліканскі конкурс тэатральнага мастацтва "Нацыянальная тэатральная прэмія". Для юных рэжысёраў чарговы раз пройдзе Рэспубліканскі адкрыты конкурс аматарскіх фільмаў імя Юрыя Тарыча "Я здымаю кіно".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі