Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
14 красавіка 2020, 20:00

У Беларусі аб'явяць конкурс на стварэнне скульптурнай кампазіцыі для Нацыянальнага гістарычнага музея

14 красавіка, Мінск /Ганна Сініцкая - БЕЛТА/. Беларускім скульптарам прапануюць паўдзельнічаць у конкурсе на стварэнне скульптурнай кампазіцыі для новага будынка Нацыянальнага гістарычнага музея, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА старшыня Беларускага саюза мастакоў Глеб Отчык.

"У мінулым годзе мы працавалі над новым архітэктурна-мастацкім рашэннем будучага будынка музея. Звонку плануем стварыць скульптуру гістарычнага плана, якая аб'яднае выдатных асоб Беларусі", - расказаў Глеб Отчык.

Ён дадаў, што цяпер плануецца правядзенне конкурсу па стварэнні скульптурнай кампазіцыі, якая размесціцца ў музеі. "У будынку прадугледжваецца канцэпцыя святлодыёдных рэк: яны пройдуць па ўсіх паверхах і сыдуцца ў скульптурнай кампазіцыі. Рэкі сімвалізуюць гістарычныя шляхі нашай краіны. Магчыма, скульптуру створаць у выглядзе "папараць-кветкі" або іншага сімвала Беларусі. Паводле задумы, пры дакрананні скульптура будзе загарацца", - дадаў старшыня саюза.

Новы будынак Нацыянальнага гістарычнага музея будзе пабудаваны на праспекце Пераможцаў насупраць Дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. У ім пад экспазіцыю будзе адведзена каля 6 тыс. кв.м, дзе размесцяцца пастаянная экспазіцыя і залы для часовых выстаў. Таксама там размесцяць фондасховішчы, прэзентацыйную, лекцыйную і канферэнц-залы. У экспазіцыі будзе знаходзіцца каля 15 працэнтаў прадметаў усяго збору музея. Ён будзе аснашчаны найноўшымі тэхнічнымі сродкамі. Пачатак будаўніцтва намечаны на гэты год. Крыніцай фінансавання работ будуць сродкі як рэспубліканскага, так і мясцовага бюджэту Мінска.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі