Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
05 красавіка 2019, 15:39

У Бабруйску пры работах у рачным порце знайшлі шлем канца ІХ - пачатку ХІ стагоддзя

5 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Бабруйску пры работах у рачным порце знайшлі шлем канца ІХ - пачатку ХІ стагоддзя, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА старшыня Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы Палаты прадстаўнікоў доктар гістарычных навук Ігар Марзалюк.

Паводле яго слоў, гэта ўнікальная для Беларусі знаходка. "Такая рэч у краіне знойдзена ўпершыню. Аналагі ёсць ва Украіне, у дружынных могільніках - у знакамітай "Чорнай магіле" (курган у Чарнігаве) і ў Шаставіцы", - адзначыў Ігар Марзалюк. У гэтыя выхадныя на месцы, дзе знайшлі шлем, будуць праводзіцца раскопкі. Вучоныя разлічваюць, што ён стане не адзінай унікальнай знаходкай.

Шлем добра захаваўся. Трэба будзе вырашыць пытанне аб яго кансервацыі. Плануецца, што знаходку перададуць спецыялістам для даследаванняў.-0-

Фота прадастаўлена Ігарам Марзалюком

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі