Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
19 жніўня 2022, 10:55

У апошні тыдзень лета ў Магілёве пройдуць традыцыйныя "Жнівеньскія чытанні"

19 жніўня, Магілёў /Кар. БЕЛТА/. Традыцыйныя "Жнівеньскія чытанні" пройдуць у бібліятэках Магілёва ў апошні тыдзень лета. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў аддзеле маркетынгу і сацыякультурнай дзейнасці цэнтральнай гарадской бібліятэкі імя К.Маркса.

З 24 па 31 жніўня ў бібліятэках горада будзе праходзіць цыкл інфармацыйна-асветных мерапрыемстваў. "У фарматах анлайн і афлайн для педагогаў, бацькоў і навучэнцаў пройдуць разнастайныя профі-лабараторыі, інфарм-дайджэсты, педагагічныя агляды з прэзентацыяй асветных пазнавальных праектаў, аматарскіх аб'яднанняў і студый у дапамогу арганізацыі вольнага часу і папаўнення ведаў па школьнай праграме", - расказалі арганізатары.

У бібліятэках горада арганізуюць выставы-кірмашы, адкрытыя прагляды. Тут жа можна будзе азнаёміцца з кніжнымі і часопіснымі падборкамі: "Педагогу ў дапамогу", "6-ы школьны дзень", "Наша інфармацыя - ваш поспех!". Як адзначылі арганізатары, гэтыя падборкі напоўнены актуальнай інфармацыяй і карысным інфармацыйна-практычным матэрыялам як для настаўнікаў, так і для школьнікаў.

На працягу тыдня спецыялісты бібліятэк наведаюць установы адукацыі горада ў рамках педагагічнага форуму, дзе падзеляцца крэатыўнымі ідэямі і лепшымі бібліятэчнымі практыкамі ў дапамогу працэсу навучання.

Больш падрабязную праграму "Жнівеньскіх чытанняў" можна знайсці на сайце ўстановы культуры.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі