Сцяг Пятніца, 5 снежня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Культура
20 верасня 2025, 12:32

Тысячы гадзін па відэасувязі і рэпетыцыі на месцы. Як рыхтаваліся нумары ўдзельнікаў "Інтэрбачання"

20 верасня, Масква /Кар. БЕЛТА/. Як рыхтаваліся нумары ўдзельнікаў "Інтэрбачання", расказала журналістам тэлевядучая і каментатар міжнароднага музычнага конкурсу "Інтэрбачанне" Яна Чурыкава, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Яна Чурыкава адзначыла, што ў час падрыхтоўкі нумароў вялікі ўпор рабіўся на сцэнаграфію, каб гледачы, якія ўбачаць фінал конкурсу, атрымалі сапраўднае шоу. "Гэта тысячы гадзін з рознымі дэлегацыямі, у розных часавых паясах па відэасувязі для таго, каб кожная дэлегацыя змагла данесці да рэжысёрскай пастановачнай групы свае чаканні. Бо гэта ж "Інтэрбачанне". Гэта конкурс, дзе ты павінен паказаць сваю краіну, культуру, традыцыі. Гэта былі відэаканферэнцыі, дзе сядзела наша рэжысёрская група, бок краіны, перакладчыкі. І ўлічвалася ўсё тое, што было важна кожнаму артысту паказаць на гэтай глабальнай сцэне "Інтэрбачання", - расказала яна. Каментатар таксама дадала, што трэба ўважліва сачыць за конкурснай праграмай, бо ў кожным нумары мноства ўнікальных сімвалаў ад кожнай краіны.

Артысты таксама доўга рэпеціравалі ўжо на сцэне пляцоўкі "Live Арэна". Напярэдадні прайшоў генеральны прагон, які першы раз сабраў шоу цалкам. "Вядома, па некаторых артыстах было відаць, як яны хвалююцца, таму што да гэтага яны выступалі ў пустой зале, а цяпер прыйшлі людзі. І ў такія моманты пачыналася наша любімае хваляванне, якое ўплывае на голас", - адзначыла яна і дадала, што ўсе змаглі яго пераадолець, каб падарыць гледачам незабыўныя ўражанні.

Гаворачы аб самых тэхнічна складаных нумарах, Яна Чурыкава назвала нумары ўдзельніка ад В'етнама Дык Фука і нумар беларускай выканаўцы Насці Краўчанка.

Міжнародны музычны конкурс "Інтэрбачанне" пройдзе 20 верасня на пляцоўцы "Live Арэна" ў сталіцы Расіі. Яго ўдзельнікамі стануць прадстаўнікі 23 дзяржаў. Пераможца будзе выбраны па выніках галасавання міжнароднага прафесійнага журы, якое складаецца з прызнаных музычных экспертаў ад кожнай з краін-удзельніц.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі