Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
02 лістапада 2021, 14:59

Тыдзень сучаснага японскага кіно пройдзе ў сталічным кінатэатры "Піянер"

2 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Тыдзень сучаснага японскага кіно пройдзе ў сталічным кінатэатры "Піянер" з 3 па 7 лістапада, паведамілі БЕЛТА ва УП "Кінавідэапракат" Мінгарвыканкама.

У час кінатыдня жыхарам і гасцям сталіцы пакажуць японскія поўнаметражныя мастацкія і кароткаметражныя анімацыйныя фільмы. Так, праграму адкрые драма "Кожны дзень - добры дзень" рэжысёра Аморы Тацусі (3 лістапада). Кінастужка расказвае пра 20-гадовую Нарыка, якая пачынае наведваць урокі чайнай цырымоніі, паступова адкрываючы для сябе таемства гэтага мастацтва.

У наступныя дні ў кінатэатры пакажуць камедыю "Цуды побач" рэжысёра Ісіі Юя (4 лістапада), гістарычную драму "Іванэ: Меч Ціхамірнасці" рэжысёра Матокі Кацухідэ (5 лістапада), а таксама зборнік кароткаметражных анімацыйных фільмаў Ясіра Такэсі (6 лістапада). Сярод іх "Снегавік Норман - Паўночнае ззянне", "Снегавік Норман - У ноч, калі падаюць зоркі", "Месяц бяссоннай ноччу" і "Лісяня Гон".

Закрые кінатыдзень драма "Першае каханне. Дарагі, кошка знікла" рэжысёра Кабаясі Сётара (7 лістапада).

Фільмы будуць дэманстравацца на мове арыгінала з рускімі субцітрамі. Уваход свабодны. Білеты можна атрымаць у фае кінатэатра ў дзень паказу з 12.00.

Арганізатарамі кінатыдня выступілі пасольства Японіі ў Беларусі і Японскі фонд.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі