Фота artmuseum.by
12 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Выставу "Ю.Пэн, Я.Кругер. Ля вытокаў мастацкай адукацыі Беларусі" Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі прадставяць сёння ў Азербайджанскім нацыянальным музеі мастацтваў. Аб гэтым паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ва ўстанове культуры.
Генеральны дырэктар Нацыянальнага мастацкага музея Ганна Конанава расказала, што пра абменныя выставачныя праекты з Азербайджанам яны дамовіліся ў 2024 годзе. Тады адбыліся Дні культуры Беларусі ў Азербайджане, у час якіх Нацыянальны мастацкі музей Беларусі прадставіў на пляцоўцы Азербайджанскага нацыянальнага музея мастацтваў выставу сучаснага беларускага мастацтва "Беларусь вачамі мастакоў". Тады ж на пасяджэнні круглага стала з удзелам вядомых прадстаўнікоў культуры і навукі дзвюх краін было падпісана пагадненне аб супрацоўніцтве паміж музеямі.
"Мы ўжо абмеркавалі асноўныя напрамкі ўзаемадзеяння і вырашылі пачаць з работы па выставачнай дзейнасці. Такія праекты паміж значнымі музеямі, як правіла, рыхтуюцца працяглы тэрмін. Таму мне вельмі радасна, што нам удалося ўжо ў 2025 годзе ажыццявіць нашы дамоўленасці", - адзначыла яна.
Паводле слоў Ганны Конанавай, азербайджанскі бок вельмі хацеў убачыць на сваёй пляцоўцы работы аўтараў Віцебскай школы. У 2024 Нацыянальны мастацкі музей прадстаўляў ужо юбілейны праект у гонар 170-годдзя з дня нараджэння Юдаля Пэна і 155-годдзя з дня нараджэння Якава Кругера ў родных сценах. Для Баку быў падрыхтаваны крыху зменены склад гэтай выставы. У экспазіцыі прадставілі яркія творы не толькі Пэна і Кругера, але і іх вядомых вучняў: Марка Шагала, Івана Ахрэмчыка, Лазара Рана, Пятра Явіча і іншых аўтараў.
А ўжо ў маі 2025 года беларускі глядач зможа ўбачыць выставачны праект Азербайджанскага нацыянальнага музея мастацтваў у Мінску. "Калі мы былі там у рамках дзён культуры, я была ўражана творамі вядомага народнага мастака Азербайджана Сатара Бахлулзадэ. Цяпер для нас рыхтуюць яго персанальную выставу. Упэўнена, што нашы гледачы будуць у захапленні, таму што ў яго творах злучаны класічнае разуменне прафесійнага мастацтва і яркая індывідуальнасць самога мастака, якая раскрывае каларыт азербайджанскай нацыі", - растлумачыла Ганна Конанава.
На яе думку, спалучэнне традыцый з эксперыментам, прадыктаваным творчым духам асобы Сатара Бахлулзадэ, дапамагло стварыць цудоўныя творы рэдкай пластычнай мовы. Выстава спадабаецца і аматарам, і экспертам. Беларуская экспазіцыя прадоўжыць работу ў Баку да 4 мая.
Ганна Конанава дадала, што Нацыянальны мастацкі музей прымае актыўны ўдзел у канферэнцыях і навуковых форумах, якія праводзіць азербайджанскі бок і плануе прадаўжаць плённае супрацоўніцтва.
Акрамя таго, у бліжэйшых планах у музея - адкрыццё грандыёзнай выставы, прымеркаванай да 80-годдзя Вялікай Перамогі. На ёй будуць прадстаўлены рэдкія палотны на тэму Вялікай Айчыннай вайны, якія многія гледачы яшчэ не бачылі.-0-