Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
14 лістапада 2019, 09:27

Творы ўсходняга і заходнееўрапейскага мастацтва ХVI-XIX стагоддзяў прадставяць у Мінску

4 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Выстава "Усход-Захад" (калекцыя твораў усходняга і заходнееўрапейскага мастацтва князёў Дандуковых-Корсакавых) адкрываецца сёння ў Нацыянальным гістарычным музеі Беларусі, паведамілі БЕЛТА ва ўстанове.

Гэта вынік творчага супрацоўніцтва Нацыянальнага гістарычнага і Нацыянальнага мастацкага музеяў. Большасць твораў мастацтва будуць экспанавацца ўпершыню. Унікальнасць праекта ў тым, што адначасова экспануюцца творы ўсходняга і заходнееўрапейскага мастацтва ХVI-ХIХ стагоддзяў, якія былі сабраны ў маёнтку Раманава намаганнямі некалькіх пакаленняў сям'і Дандуковых-Корсакавых.

На выставе дэманструюцца ўзоры мастацтва Заходняй Еўропы, у тым ліку фарфоравыя вырабы, створаныя ў Італіі і на Каралеўскай мануфактуры ў Майсене ў Германіі. Да найбольш рэдкіх для музейных збораў Беларусі адносіцца посуд, упрыгожаны разваляванай поліхромнай эмаллю, каменная скульптура і фарфоравыя вазы ХVI-ХVII стагоддзяў з Кітая.

Праект прысвечаны гісторыі фарміравання збору Нацыянальнага гістарычнага музея, паколькі сучасны музей абавязаны сваім паходжаннем шэрагу ўстаноў, якія існавалі ў Мінску ў пачатку ХХ стагоддзя: Мінскаму царкоўна-археалагічнаму музею (1908) і Мінскаму абласному музею (1919). Беларускі дзяржаўны музей, створаны ў 1923 годзе, стаў цэнтральным месцам збору гістарычных артэфактаў.

У 1920-я гады ў музейны збор трапіла маёмасць палацаў і сядзіб, у тым ліку мэбля, посуд, зброя, бытавыя рэчы. На выставе прадстаўлена частка калекцыі князёў Дандуковых-Корсакавых, якая ў XIX стагоддзі знаходзілася ў маёнтку Раманава ў Магілёўскай губерні, а сёння захоўваецца ў зборы двух беларускіх музеяў і ў Смаленскім дзяржаўным музеі-запаведніку ў Расіі. З велізарнай колькасці калекцыі князёў Дандуковых-Корсакавых, якая ў XIX стагоддзі налічвала некалькі соцень жывапісных твораў і помнікаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва ХVI-XIX стагоддзяў, на жаль, захавалася невялікая частка.

Выстава "Усход-Захад" будзе працаваць па 12 студзеня 2020 года.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі