ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Субота, 28 лістапада 2020
Мінск Суцэльная воблачнасць 0°C
Усе навіны
Усе навіны
Культура
27 кастрычніка 2020, 17:39

Творы 26 мастакоў-акварэлістаў прадставяць на выставе ў Віцебску

Фота з архіва
Фота з архіва

27 кастрычніка, Віцебск /Кар. БЕЛТА/. Прэзентацыя выставы "Віцебская акварэль. Чвэрць стагоддзя" пройдзе 28 кастрычніка ў мастацкім музеі абласнога цэнтра. Выстава прымеркавана да 25-годдзя грамадскай арганізацыі "Віцебская акварэль" - супольнасці мастакоў-акварэлістаў, у якую ўваходзілі ў розныя гады каля 30 прадстаўнікоў з Віцебска, Магілёва і Наваполацка, паведамілі БЕЛТА ў мастацкім музеі.

Экспазіцыя ўключае акварэльныя творы 26 аўтараў. Усяго прадстаўлены 52 творы. "Віцебская акварэль" - саюз індывідуальнасцей, адданых акварэлі і ў большасці выпадкаў звязаных падабенствам поглядаў на мастацтва, але не на яго тэхналогію. "Сёння ў большасці нацыянальных школ акварэль ужо не ўспрымаецца як несур'ёзнае і кансерватыўнае мастацтва з наборам устойлівых жанравых форм. Рэальнасць, якая здавалася ў гэтай тэхніцы нязменнай, набыла характар гульні ў рэальнасць, са свабодным стылем творчага мыслення, жывым пачуццём прасторы і часу, пераважаннем складаных форм вобразнасці", - адзначылі ў мастацкім музеі.

Таксама 28 кастрычніка пройдзе круглы стол з удзельнікамі арганізацыі. Яны абмяркуюць некалькі пытанняў: "Віцебская акварэль" як мастацкая з'ява ў гісторыі развіцця цяперашняга беларускага мастацтва, сучаснасць аб'яднання і перспектывы яго развіцця. Выстава будзе працаваць да 13 снежня.

"Віцебская акварэль" была створана ў 1995 годзе. У аб'яднанне ўвайшлі прадстаўнікі розных узростаў і творчых лёсаў, якія часта працавалі ў стылістычна і тэматычна процілеглых напрамках. Гэта Мікалай і Таццяна Арасланавы, Людміла Воранава, Святлана Урублеўская, Мікалай Гугнін, Фелікс Гумен, Мікалай Драненка, Уладзімір Іваноў, Аляксандр Карпан, Фёдар Кісялёў, Алег Кастагрыз, Міхаіл Ляўковіч, Віктар Лук'янаў, Валянціна Ляховіч, Алесь Мемус, Уладзімір Напрэенка, Мікалай Абразоў, Яўген Панамарэнка, Вікенцій Ральцэвіч, Іван Сталяроў, Георгій Танковіч, Антаніна Фалей, Уладзімір Шапо, Аляксандр Шыёнак, Ігар Шкуратаў, Генадзь Шутаў і іншыя. Розных па ўзросце і тэмпераменце мастакоў аб'ядноўвае выбраны імі від выяўленчага мастацтва - акварэль.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі