Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
12 студзеня 2021, 10:08

Творчыя студыі Тэатра эстрады праводзяць дадатковы набор

12 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Творчыя студыі Тэатра эстрады праводзяць дадатковы набор, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА дырэктар тэатра Сяргей Мядзведзеў.

Тэатр эстрады - гэта не толькі сцэнічная пляцоўка, дзе праходзяць канцэртныя праграмы і мюзіклы, гэта яшчэ і цэлая лабараторыя па пошуку і развіцці новых талентаў. "У бягучым годзе ў тэатры дзейнічаюць і развіваюцца творчыя студыі па трох напрамках: вакал, харэаграфія і тэатральнае мастацтва. Кожны пачатак сезона мы праводзім наборы ў студыі, а з пачатку 2021 года вырашылі, што можам зрабіць дадатковы набор, паколькі пастаянна атрымліваем званкі і пісьмы з жаданнем далучыцца да навучання. І не дзіўна, бо нашы выхаванцы пастаянна прымаюць удзел у розных канцэртах, святочных праграмах, конкурсах і фестывалях, выступаюць на адных сцэнах з заслужанымі артыстамі эстрады", - расказаў Сяргей Мядзведзеў.

Паводле яго слоў, у снежні 2020 года прайшлі справаздачныя канцэрты студыі сучаснай харэаграфіі EstradaDance, студыі эстраднага вакалу Canto і майстэрні эстраднага вакалу LuxMasters. А ў ансамбля "Заранак" Нацыянальнага цэнтра музычнага мастацтва імя У.Г.Мулявіна з'явіўся навагодні кліп. "Пасля завяршэння навучальнага года, у маі, чакаем вялікія творчыя праграмы ад усіх нашых студый", - адзначыў дырэктар тэатра.

На гэты момант у Тэатры эстрады працуюць і прадаўжаюць набор Нацыянальны цэнтр музычнага мастацтва імя У.Г.Мулявіна (мастацкі кіраўнік - Святлана Стацэнка), студыя сучаснай харэаграфіі EstradaDance, студыя танца "Кнопкі" для самых маленькіх, тэатральная майстэрня "Пушка", майстэрня эстраднага вакалу LuxMasters, студыя эстраднага вакалу Canto.

"З задавальненнем чакаем новыя таленты і запрашаем азнаёміцца бліжэй з дзейнасцю Тэатра эстрады. У студзені яшчэ можна паспець трапіць на праграмы "Карнавальная ноч" (12, 13 і 14 студзеня), а таксама на мюзікл-прытчу "Ты і я" (20 студзеня)", - дадаў Сяргей Мядзведзеў.-0-

Фота Тэатра эстрады

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі