Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
15 верасня 2020, 17:29

Творчы вечар майстра фота Анатоля Дрыбаса пройдзе ў галерэі "Універсітэт культуры"

15 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Творчы вечар "Як зрабіць такое фота" фатографа Анатоля Дрыбаса адбудзецца 16 верасня ў мастацкай галерэі "Універсітэт культуры". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі арганізатары.

Сустрэча пройдзе ў час юбілейнай выстаўкі "Аб фатаграфіі. Аб "фотаграфіках". Аб фатографах", прымеркаванай да 60-годдзя народнага фотаклуба "Мінск". Аўтар раскажа, пры дапамозе якіх інструментаў, абсталявання, графічных рэдактараў можна дабіцца неабходнага выніку на здымках. Таксама Анатоль Дрыбас апіша цяжкасці і спецыфіку работы з некаторымі творчымі праектамі, у якіх ён удзельнічаў і якія арганізоўваў. "Госці змогуць задаць свае пытанні, даведаюцца, як зрабіць панарамныя кадры, пачуюць аб некаторых сакрэтах макраздымкі: калі і ў які час сутак лепш здымаць насякомых і кветкі ў іх прыродным асяроддзі", - расказалі ў галерэі.

Анатоль Дрыбас - член фотаклуба "Мінск" і Беларускага грамадскага аб'яднання фатографаў, удзельнік шматлікіх выставак. На яго рахунку 40 кніг і фотаальбомаў, шэсць з якіх прысвечаны выключна Мінску. Амаль 1100 аўтарскіх фатаграфій былі выкарыстаны ў энцыклапедычным даведніку "Арганы Беларусі" 2018 года. Быў узнагароджаны дыпломам як "Лепшы кніжны фотамастак Беларусі" ў 2014 годзе. У 2015 годзе альбом "Замкавая Беларусь", у які ўвайшло мноства фатаграфій майстра, атрымаў Гран-пры Маскоўскага міжнароднага кніжнага кірмашу.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі