ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Нядзеля, 7 жніўня 2022
Мінск Ясна +13°C
Усе навіны
Усе навіны
Культура
19 красавіка 2022, 15:04

Творчы вечар балерыны Ірыны Яромкінай адбудзецца ў Вялікім тэатры 15 мая

Ірына Яромкіна. Фота Вялікага тэатра Беларусі
Ірына Яромкіна. Фота Вялікага тэатра Беларусі

19 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Творчы вечар народнай артысткі Беларусі Ірыны Яромкінай адбудзецца 15 мая ў Вялікім тэатры Беларусі, паведамілі БЕЛТА ва ўстанове культуры.

"Ірына Яромкіна - балерына, якая разбівае ўшчэнт усе стэрэатыпы. Маці траіх дзяцей кожны вечар выступае на сцэне. Вось ужо 25 гадоў яна выходзіць да гледача Вялікага тэатра і захапляе сваім талентам", - расказалі ва ўстанове.

На творчым рахунку балерыны больш за 40 партый. Сярод іх ёсць такія знакавыя, як Фрыгія са "Спартака", Кармэн з "Кармэн-сюіты" і Ганна з "Ганны Карэнінай.

"Усе гады служэння тэатру кожны дзень я іду ў яго з задавальненнем. Адчуваю, што ўрок класікі раніцай лечыць, ставіць на ногі і настройвае на ўвесь дзень. Сцэна - чароўнае месца, дзе не адчуваеш болю, забываеш пра жыццёвыя праблемы, адключаешся ад усяго. Там атрымліваеш неверагодны паток энергіі, накоплены за ўсе дзесяцігоддзі існавання тэатра. Ты нібыта адчуваеш ўзаемадапамогу папярэдніх пакаленняў таленавттых артыстаў" - сказала Ірына Яромкіна.

Удзел у творчым вечары прымуць сябры з Вялікага тэатра, а таксама калегі з Расіі - Дзяніс Клімук (Санкт-Пецярбургскі дзяржаўны акадэмічны тэатр балета імя Леаніда Якабсона), заслужаная артыстка Расіі Дар'я Паўленка і Вячаслаў Гнедчык (Марыінскі тэатр).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі