
18 кастрычніка, Магілёў /Кар. БЕЛТА/. Адкрыты конкурс дзіцячай і юнацкай творчасці "На пачатку дарог", прысвечаны 140-годдзю Янкі Купалы і Якуба Коласа, пройдзе ў Магілёве з 24 кастрычніка па 20 лістапада. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў аддзеле ідэалагічнай работы і па справах моладзі Магілёўскага гарвыканкама.
Удзельнікамі конкурсу могуць стаць грамадзяне Беларусі ва ўзросце ад 6 гадоў да 31 года ўключна. Праходзіць творчае спаборніцтва будзе ў некалькіх намінацыях: аўтарская паэзія, мастацкае слова, тэатральная пастаноўка, малюнкі, відэаролік. Узроставыя крытэрыі ў намінацыях дзеляцца на дзяцей (6-11 гадоў), падлеткаў (12-18 гадоў) і моладзь (18-31 год).
Праходзіць конкурс будзе ў дыстанцыйным і вочным фармаце. Заяўкі на ўдзел і матэрыялы патрэбна прадаставіць арганізатарам не пазней за 10 лістапада. Пасля гэтага журы выбера лепшыя работы. Узнагароджанне пераможцаў адбудзецца 21 лістапада.
Арганізатарамі адкрытага конкурсу выступілі Цэнтр творчасці "Эверэст" г. Магілёва і аддзел ідэалагічнай работы і па справах моладзі Магілёўскага гарвыканкама.-0-