Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
24 мая 2022, 20:22

Творчая сустрэча з пісьменніцай Раісай Баравіковай пройдзе 26 мая ў музеі Якуба Коласа

24 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Творчая сустрэча з беларускай пісьменніцай, перакладчыцай Раісай Баравіковай адбудзецца 26 мая ў Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа, паведамілі БЕЛТА ва ўстанове культуры.

Госці мерапрыемства разам з пісьменніцай паразважаюць аб жыцці і творчасці, закрануць тэмы ролі і ўплыву літаратуры на развіццё дзяцей.

"У паэтычных зборніках Раісы Баравіковай дамінуе тэма любові, імкнення да высокага духоўнага ідэалу. У яе кнігах вы знойдзеце развагі пра час, абавязак перад сваім народам, лёсы жанчын, пошукі чалавечага шчасця. Неад'емнай рысай паэтычнай творчасці аўтара з'яўляецца адкрытасць душы. Многія кнігі яна піша для дзяцей. Паэзія Раісы Баравіковай надзвычай эмацыянальная, поўная экспрэсіі і вызначаецца тонкасцю лірычных пачуццяў", - адзначылі арганізатары сустрэчы.

Пісьменніца не абмяжоўвае сваю творчую дзейнасць выключна паэзіяй. "Яна таксама актыўна займаецца прозай, драматургіяй, літаратурным перакладам", - дапоўнілі ў музеі.

Раіса Баравікова - беларуская пісьменніца, лаўрэат спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Беларусі, прэмій імя А.Куляшова, імя Я.Купалы. За плённую літаратурную дзейнасць у 2007 годзе ўзнагароджана медалём Францыска Скарыны. Сёлета яна адзначыць 75-ы юбілейны дзень нараджэння.

Сустрэча пачнецца ў 14.00.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі