Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
20 лютага 2023, 09:04

Цытаты класікаў тры вечары будуць высвечвацца на Нацыянальнай бібліятэцы

20 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Тры вечары - з 19 па 21 лютага - на знешнім электронным светлавым табло Нацыянальнай бібліятэкі можна будзе ўбачыць святочныя графічныя малюнкі з вядомымі вершамі, цытатамі класікаў беларускай літаратуры, беларускімі словамі пра хараство і ўнікальнасць роднай мовы, паведамілі БЕЛТА ў НББ.

Так, 19 лютага ўбачыць цытаты класікаў можна з 18.29 да 18.36, 20 лютага - з 18.31 да 18.38, а 21 лютага - з 18.33 да 18.40.

Акрамя таго, з нагоды Міжнароднага дня роднай мовы, які будзе адзначацца 21 лютага, у бібліятэцы пройдзе мноства тэматычных мерапрыемстваў. Напрыклад, з 20 лютага па 26 сакавіка ў кальцавой галерэі на 3-м паверсе будзе працаваць кніжная выстава "Ад літары да слова. Ад слова да мовы". А па 28 сакавіка ў зале дакументаў міжнародных арганізацый праходзіць тэматычная кніжная выстава "Родная мова - духоўная спадчына народа".

На плазменнай панэлі атрыума 2-га паверха 20 і 21 лютага будзе размешчана падборка лексікі, што адлюстроўвае спецыфіку характару і побыту, адносіны да жыцця і навакольнага асяроддзя беларусаў, асаблівасці беларускай лексікі. Кожны жадаючы зможа ўспомніць, што такое "багоўка", "усцяж" і "крынічыць".

З 21 лютага можна паглядзець відэаролік, у якім пастаянныя чытачы і супрацоўнікі Нацыянальнай бібліятэкі чытаюць цытаты беларускіх пісьменнікаў пра родную мову. Ролік будзе размешчаны на інтэрнэт-партале бібліятэкі і ў афіцыйных акаўнтах у сацсетках.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі