Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
29 кастрычніка 2021, 10:51

Цырымонія ўзнагароджання лаўрэатаў Нацыянальнай тэатральнай прэміі прайшла ў Купалаўскім тэатры

29 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Цырымонія ўзнагароджання пераможцаў VI Рэспубліканскага конкурсу тэатральнага мастацтва "Нацыянальная тэатральная прэмія" прайшла на сцэне Купалаўскага тэатра, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Прыемна знаходзіцца ў гэтай зале, раздзяляць мінуты радасці і віншаваць з паспяховым і прыгожым завяршэннем конкурсу, - сказаў у час цырымоніі адкрыцця міністр культуры Анатоль Маркевіч. - Гэтай восенню гледачы спаўна змаглі адчуць цудоўныя дзействы, якія адбываліся на сцэнах нашай краіны. Беларускі тэатр заўсёды быў і застаецца для грамадства сапраўднай школай жыцця, месцам асветы і незабыўных эмоцый. Словы ўдзячнасці вам за вялікі талент, адданасць любімай справе. Вы сапраўды лекары душ чалавечых, выхоўваеце пачуцці кахання, дабрыні, міласэрнасці, культуру ўзаемаадносін паміж людзьмі. Мне выпаў гонар уручыць спецыяльныя прэміі, якія сімвалізуюць прызнанне вашага таленту і працавітасці".

Анатоль Маркевіч уручыў спецыяльную ўзнагароду за падтрымку тэатральнага мастацтва Беларусі. Яна прысуджваецца рашэннем арганізацыйнага камітэта прэміі і ўручаецца мецэнатам, дзякуючы падтрымцы якіх нараджаюцца новыя праекты. Лаўрэатам у гэтай намінацыі стаў старшыня праўлення Банка БелВЭБ Васіль Мацюшэўскі.

Спецыяльная прэмія за ўклад у развіццё тэатральнага мастацтва Беларусі ўручаецца выдатным дзеячам тэатральнага мастацтва за шматгадовае служэнне сцэне. Узнагарода ўручана мастацкаму кіраўніку Брэсцкага акадэмічнага тэатра драмы імя Ленінскага камсамола заслужанаму артысту Аляксандру Козаку.

У гэтай намінацыі таксама адзначаны мастацкі кіраўнік Вялікага тэатра Беларусі народны артыст Беларусі Валянцін Елізар'еў.

На першым этапе прэміі было пададзена 70 заявак. У фінале прынялі ўдзел 28 спектакляў з 10 гарадоў Беларусі. Конкурс праводзіўся па чатырох асноўных секцыях: "Тэатр драмы", "Тэатр лялек", "Музычны тэатр" і "Спектакль для дзяцей і юнацтва". У іх таксама ўваходзілі асноўныя і прыватныя намінацыі.

Пастаноўка "Фальшывая нота" Тэатра-студыі кінаакцёра пры кінастудыі "Беларусьфільм" стала пераможцам у намінацыі "Лепшы спектакль тэатра драмы для вялікай сцэны". У аналагічнай намінацыі, але толькі для тэатра малой сцэны, назвалі работу "Вій" Палескага драматычнага тэатра.

У секцыі "Тэатр лялек" лепшай была прызнана пастаноўка "Лялькі Ціма Талера, або Прададзены смех" Беларускага тэатра "Лялька". Гэтаму спектаклю прысудзілі яшчэ адзін прыз як лепшаму спектаклю для дзяцей і падлеткаў у адной з галоўных секцый - "Спектакль для дзяцей і юнацтва". Дарэчы, рэжысёр спектакля Міхаіл Клімчук атрымаў узнагароду "Лепшы рэжысёр у спектаклі тэатра лялек".

Названы і пераможцы ў намінацыі "Музычны тэатр". Лепшым оперным спектаклем прызналі пастаноўку "Фаўст" Вялікага тэатра Беларусі. Гэты тэатр таксама атрымаў узнагароду "Лепшы спектакль балета" за работу "Ганна Карэніна". Пастаноўку "Джэк-патрашыцель" Маладзёжнага тэатра эстрады ў жанры аперэты, музычнай камедыі, мюзікла адзначылі ўзнагародай.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі