Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
20 ліпеня 2020, 10:41

Цёплай сустрэчай сяброў стаў беларускі канцэрт на "Славянскім базары ў Віцебску"

20 ліпеня, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Цёплай сустрэчай даўніх сяброў стаў беларускі канцэрт на "Славянскім базары ў Віцебску", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Адкрылі канцэрт "Беларусь збірае сяброў" у Летнім амфітэатры дуэт Анатоля Ярмоленкі і Вікторыі Алешка. З вядомай і любімай многімі беларусамі "Веранікай" выйшаў на сцэну Аляксей Хлястоў. Артыст прызнаўся, што вельмі любіць гэту кампазіцыю "Песняроў". Чулая віцебская публіка выказала сваю згоду з ім апладысментамі.

Выкананнем "Белай ластаўкі" кранула публіку заслужаная артыстка Беларусі Алёна Ланская, якая заваявала на фестывалі ў 2011 годзе Гран-пры конкурсу маладых выканаўцаў. З кранальнымі і лірычнымі кампазіцыямі выступілі іншыя пераможцы галоўнага музычнага спаборніцтва форуму - Віталь Гардзей, Яўген Курчыч. Брава крычала зала сваёй любімай Ірыне Дарафеевай. Заслужаная артыстка Беларусі назвала сцэну "Славянскага базару" шчаслівай у сваім творчым лёсе, пажадала ўсім, каб мары здзяйсняліся, і прызналася, што на гэты раз загадала тут сваё патаемнае жаданне. Залатымі хітамі ўзрушылі залу Аляксандр Саладуха, Іна Афанасьева, Анатоль Ярмоленка.

Двухгадзінны канцэрт для гледачоў і артыстаў праляцеў як імгненне. Менавіта так і праходзіць звычайна сустрэча сапраўдных сяброў. Грукатам грому і дажджом праводзіла ўсіх "фірменнае" надвор'е "Славянскага базару", якое радавала дагэтуль яснымі сонечнымі днямі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі