Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
30 кастрычніка 2020, 16:56

Цэнтр культуры "Віцебск" аднаўляе анлайн-праекты

30 кастрычніка, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Цэнтр культуры "Віцебск" аднаўляе анлайн-праекты, паведамілі БЕЛТА ва ўстанове культуры.

Прывычны рэжым работы відазмяняецца з-за эпідэміялагічнай сітуацыі. Зноў становіцца актуальным анлайн-праект "#ЦКнасвязи", арганізаваны на старонцы ЦК "Віцебск" у Instagram. У новым сезоне ён будзе ўключаць шмат цікавых мерапрыемстваў. Першым з іх стане музычна-паэтычная сустрэча з удзельнікам народнага тэатра-студыі аўтарскай песні Леанідам Аляксандравым, якая адбудзецца ў рамках кватэрніка 31 кастрычніка. Усе наступныя лістападаўскія сустрэчы будуць праводзіцца па вечарах пятніцы.

У Цэнтры культуры "Віцебск" акцэнтавалі ўвагу на важнасці забеспячэння і выканання мер бяспекі. Ва ўстанове культуры з гэтай мэтай уводзяцца раздзедбныя ўваходы і выхады для наведвальнікаў, а таксама гардэробы для ўдзельнікаў творчых калектываў. Вучэбны расклад творчых калектываў зменены з улікам дробнагрупавых заняткаў і падтрымання гігіенічна бяспечнага стану, санітарнай апрацоўкі памяшканняў і танцавальных класаў. Акрамя таго, прадаўжае дзейнічаць рэжым сацыяльнага дыстанцыравання, які дае магчымасць скараціць непасрэдныя кантакты людзей.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі