Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
19 лютага 2024, 16:25

Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры сабраў 70 тыс. аўдыязапісаў роднай мовы 

Фота pixabay.com
Фота pixabay.com
19 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры сабраў 70 тыс. гукавых запісаў беларускай мовы. Аб гэтым паведаміў журналістам намеснік дырэктара па навуковай рабоце цэнтра Аляксандр Бараноўскі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Аляксандр Бараноўскі расказаў, што ў адным з філіялаў Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры знаходзіцца аддзел фалькларыстыкі і культуры славянскіх народаў, пры якім ствараецца калекцыя фальклорных запісаў. "Яна цікава тым, што там ёсць звесткі не толькі на беларускай мове, але і ўкраінскай, рускай, ідышы. Дзякуючы гэтым запісам мы можам прасачыць жыццё беларускай мовы з XIX стагоддзя і да нашых дзён, якія ідуць уздзеянні, запазычанні і страты мовы", - адзначыў ён.

Цэнтр перыядычна ажыццяўляе фальклорныя экспедыцыі для папаўнення калекцыі. "На жаль, яны паказваюць, што беларуская мова ўсё ж такі больш захоўваецца і жыве сярод старэйшага пакалення. Але наша калекцыя на самай справе значная - гэта больш за 4 тыс. тэкставых запісаў, 70 тыс. гукавых запісаў. Асаблівую ролю, на маю думку, адыгрываюць гукавыя запісы, таму што яны захоўваюць інтанацыю мовы. Дзякуючы ёй мы можам зразумець, з'яўляецца чалавек носьбітам мовы ці ўсё ж такі для яго яна не родная", - адзначыў намеснік дырэктара.

Аляксандр Бараноўскі падкрэсліў, што для папулярызацыі мовы неабходна выкарыстоўваць гэтыя запісы, асабліва гукавыя. "Было б добра нам перавесці ў лічбавы фармат гэтыя запісы і растыражаваць у якасці дадаткаў да моўных даведнікаў. Неабходна папулярызаваць жывое і аўтэнтычнае гучанне беларускай мовы", - рэзюмаваў Аляксандр Бараноўскі.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі