Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
26 мая 2022, 14:02

Тры ўрокі гісторыі ад "Беларусьфільма": новыя сеансы ў кінатэатрах Мінска пройдуць 27 і 28 мая

26 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Рэспубліканская кінаакцыя "Тры ўрокі гісторыі ад "Беларусьфільма". Ідзі і глядзі" пройдзе ў кінатэатрах Мінска 27 і 28 мая. Аб гэтым БЕЛТА паведаміла прэс-сакратар Міністэрства культуры Святлана Шыян.

"Акцыя праводзіцца для фарміравання аб'ектыўнага стаўлення грамадства да гістарычнага мінулага, патрыятычнага і духоўна-маральнага выхавання падрастаючага пакалення, папулярызацыі беларускага кінематографа", - сказала Святлана Шыян.

Першы ўрок "Вялікая Айчынная вайна" ўжо адбыўся ў кінатэатрах рэспублікі напярэдадні Дня Перамогі. Ён сабраў вялікую колькасць вучняў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, у тым ліку школ-інтэрнатаў.

Другі ўрок "Спадчына" пройдзе 27 мая. Адбудуцца тэматычныя кінапаказы і творчыя сустрэчы з дзеячамі кінамастацтва. Гледачоў запрашаюць у 15.00 у сталічны кінатэатр "Беларусь" на прагляд цыкла анімацыйных фільмаў "Аповесць мінулых гадоў". Прадстаўляць фільмы і сустракацца з гледачамі будуць выдатныя беларускія рэжысёры-аніматары Ігар Волчак і Аляксандр Ленкін.

"Аповесць мінулых гадоў" таксама пакажуць у кінатэатрах "Кіеў" (14.00), "Ракета" (14.00) і "Цэнтральны" (11.00). У гэты ж дзень гісторыю пра беларускіх школьнікаў "Цуда-востраў, або Палескія рабінзоны" можна ўбачыць у кінатэатрах "Аўрора" (14.45), "Бярэсце" (14.00), "Дом кіно" (14.30), "Камсамолец" (14.00), "Піянер" (14.30) і "Салют" (14.30).

Трэці ўрок "Мы, беларусы, - мірныя людзі" адбудзецца 28 мая. У 11.00 у кінатэатры "Цэнтральны" пройдзе сустрэча са старшынёй Беларускага саюза кінематаграфістаў, заслужаным дзеячам мастацтваў, прафесарам БДАІ, акцёрам тэатра і кіно Віктарам Васільевым. Тут жа запланаваны паказ фільмаў у неігравой форме "Мінская элегія" і "Павел Сухі. Узлётная паласа". Іх таксама пакажуць у кінатэатрах "Цэнтральны" (11.00), "Беларусь" (11.00) і "Ракета" (11.00). У гэты ж дзень "Прыгоды Несцеркі" пакажуць у кінатэатрах "Аўрора" (11.00), "Бярэсце" (11.20), "Кіеў" (11.00), "Камсамолец" (11.00), "Піянер" (11.00) і "Салют" (11.00).

Акцыя арганізавана Міністэрствам культуры пры падтрымцы кінапракатных арганізацый аблвыканкамаў і Мінгарвыканкама сумесна з Нацыянальнай кінастудыяй "Беларусьфільм", Беларускім саюзам кінематаграфістаў, гільдыяй акцёраў кіно і камітэтамі па адукацыі аблвыканкамаў і Мінгарвыканкама.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі