Сцяг Пятніца, 5 снежня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Культура
25 жніўня 2025, 14:44

Тры эскізы спектакляў распрацавалі артысты Магілёўскага тэатра лялек разам з расійскімі калегамі

Фота з архіва
Фота з архіва
25 жніўня, Магілёў /Кар. БЕЛТА/. Тры эскізы спектакляў распрацавалі артысты Магілёўскага абласнога тэатра лялек разам з расійскімі калегамі ў час работы рэжысёрскай лабараторыі. Аб гэтым БЕЛТА расказалі ў магілёўскай установе культуры.

Рэжысёрская лабараторыя была арганізавана сумесна з Цэнтрам падтрымкі рускага тэатра за мяжой Саюза тэатральных дзеячаў Расіі. Тэматыкай стала класічная літаратура. Аўтары работ - рэжысёры Дзмітрый Багданаў з Масквы, Аляксей Ягораў і Арына Прохарава з Санкт-Пецярбурга. У фінале былі прадстаўлены тры эскізы, распрацаваныя ўсяго за пяць дзён сумесна з акцёрамі тэатра.

Аўтары эскізаў прадставілі гледачам і мастацкаму савету тэатра работу ў жанры імерсіўнага тэатра "Шэпт Кентэрвіля" паводле матываў казкі "Кентэрвільскі прывід" пісьменніка Оскара Уайльда. Яшчэ адзін эскіз быў прадстаўлены паводле матываў апавядання Івана Буніна "Чысты панядзелак", а таксама аўтарскае бачанне трагедыі Уільяма Шэкспіра "Рамэа і Джульета".

Як адзначылі ў адміністрацыі тэатра лялек, усе тры эскізы былі створаны на высокім прафесійным узроўні і пакінулі моцнае ўражанне. "Лепшая работа, якую вызначыць мастацкі савет тэатра, будзе ўвасоблена ў рэальную пастаноўку ў 2026 годзе пры пыдтрымцы Саюза тэатральных дзеячаў Расіі", - расказалі ў тэатры.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі