Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
19 лістапада 2020, 19:09

Тры беларускія мультфільмы ўдастоены ўзнагарод міжнароднага фестывалю "Хрустальныя ключы"

19 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Анімацыйныя фільмы Нацыянальнай кінастудыі "Беларусьфільм" удастоены ўзнагарод на міжнародным фестывалі казачнага жанра ў дзіцячым і сямейным кіно "Хрустальныя ключы", паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе кінастудыі.

Мерапрыемства прайшло 10-18 лістапада ў горадзе Белакурыха ў Алтайскім краі Расіі. У намінацыі "Анімацыя. Кароткі метр" прыз і дыплом першай ступені атрымаў мультфільм "Лепшае месца на свеце" Ірыны Тарасавай, другое месца заваявала работа Ігара Волчака "Як мядзведзь сябра шукаў". Спецыяльны дыплом "За рамантычнасць" дастаўся анімацыйнаму фільму "Прыгажун і Пачвара" рэжысёра Наталлі Дарвінай-Хаткевіч.

У праграме таксама былі прадстаўлены мультфільмы такіх вядомых студый, як "Саюзмультфільм", "Кінафэст", Wizart Animation, Аnimaccord.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі