Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
11 красавіка 2022, 12:30

Трагікамедыя Коласаўскага тэатра "Гульня ў джын" стала лаўрэатам фестывалю ў Смаленску

11 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Трагікамедыя "Гульня ў джын" стала лаўрэатам у намінацыі "Лепшы спектакль малой формы" на VIII Міжнародным тэатральным фестывалі "Смаленскі каўчэг". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя Якуба Коласа.

"Уэлер Марцін - у мінулым паспяховы бізнесмен, якому здрадзілі партнёры. Фонсія Дорсі - супрацоўніца жыллёвай канторы без сярэдняй адукацыі. Яны выпадкова сустракаюцца, знаёмяцца і праводзяць час за гульнёй у карты. У двух супрацьлеглых па характары людзей усё ў мінулым, і аб'ядноўвае іх толькі адсутнасць будучыні. У нейкі момант няхітрая забава гульнёй у джын, простыя лекі ад маркоты робяцца для іх сэнсам і нават метафарай жыцця. Гульня напаўняецца ўспамінамі і шкадаваннямі аб страчаных гадах, аб тым, што не змаглі знайсці агульную мову з дзецьмі і цяпер вымушаны застацца сам-насам з сабою. Ці змогуць героі адкрыць усе карты і хто ж выйдзе пераможцам у гэтай тэатральнай партыі - адзінокія людзі або ўсё ж такі іх лёс?" - расказалі сюжэт спектакля ва ўстанове культуры.

Рэжысёр і мастак-пастаноўшчык - Андрэй Жыгур. Музычнае афармленне Аляксандра Крыштафовіча. Галоўныя ролі выканалі Анжаліка Баркоўская і Пётр Ламан, уладальнік медаля Францыска Скарыны.

Чарговы паказ спектакля "Гульня ў джын" адбудзецца 14 мая.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі