Фота з архіва
13 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі стала добрай традыцыяй мець брэндавае мерапрыемства ў кожным рэгіёне. Такім меркаваннем на прэс-канферэнцыі "Правядзенне фестываляў і брэндавых культурных мерапрыемстваў: захаванне і папулярызацыя нацыянальных традыцый, гісторыі, самабытнасці" ў прэс-цэнтры БЕЛТА падзялілася начальнік упраўлення культуры і народнай творчасці Міністэрства культуры Ірына Карповіч.
"Пачынаючы з вясенняй пары і заканчваючы позняй восенню, фактычна кожныя выхадныя мы можам мець магчымасць не проста паехаць на тое ці іншае мерапрыемства, а нават выбраць, якія мерапрыемствы мы хочам наведаць", - сказала Ірына Карповіч.
Яна адзначыла, што Мінкульт ставіў сабе задачу мець брэндавае мерапрыемства ў кожным раённым цэнтры, каб папулярызаваць самабытнасць і адметныя рысы мясцовасці, у якой яно праводзіцца. "Цяпер мы бачым, што ўжо нават у аграгарадках і малых населеных пунктах падхапілі гэту ініцыятыву і пачалі праводзіць свае мерапрыемствы, каб прыцягваць большую колькасць турыстаў і знаёміць гасцей, у тым ліку жыхароў нашай краіны, з традыцыямі і самабытнасцю", - сказала начальнік упраўлення культуры і народнай творчасці.
У якасці прыкладу Ірына Карповіч прывяла бліжэйшыя выхадныя. Так, у суботу, 17 жніўня, у краіне пройдуць розныя фестывалі. Можна будзе акунуцца ў палескі каларыт і наведаць "Кліч Палесся" які праходзіць у аг.Ляскавічы Петрыкаўскага раёна Гомельскай вобласці, або далучыцца да самага маладога ў рэспубліцы, але ўжо папулярнага фестывалю "Бацькава булка" ў Свіслацкім раёне Гродзенскай вобласці. У госці запрашае і Магілёўская вобласць на "Дрыбінскія таржкі", якія паказваюць розныя напрамкі традыцыйных рамёстваў.-0-