Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
04 сакавіка 2022, 17:57

Толькі ручная работа: Гродна запрашае на кірмаш рамеснікаў "Казюкі"

4 сакавіка, Гродна /Кар. БЕЛТА/. Вырабы ручной работы прадставяць каля 140 майстроў і рамеснікаў на кірмашы "Казюкі" ў Гродне, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў цэнтры рамёстваў "Спадчына".

"Нам паступіла каля 140 заявак на ўдзел у кірмашы. Гэта прадстаўнікі ўсіх раёнаў Гродзенскай вобласці, а таксама майстры з Віцебскай, Магілёўскай, Мінскай абласцей. У бягучым годзе ў Гродна прыедзе шмат новых рамеснікаў", - расказалі ў цэнтры.

Разгорнецца кірмаш 5 сакавіка ў 12 гадзін на плошчы Савецкай. А 6 сакавіка перамесціцца на вуліцу Савецкую. Тут можна будзе набыць вырабы з гліны, скуры, дрэва, металу, саломкі. Рамеснікі правядуць майстар-класы, прапануюць наведвальнікам самім зрабіць сувенір на памяць. Традыцыйна ў час кірмашу адбудзецца цырымонія прыняцця маладога рамесніка ў гільдыю майстроў. Гасцей чакае і насычаная культурная праграма ад калектываў рэгіёна.

Кірмаш "Казюкі" праводзіцца ў Гродне штогод у памяць пра святога Казіміра - апекуна моладзі, майстроў і рамеснікаў. Святы Казімір быў унукам Ягайлы і сынам правіцеля Літвы і Польшчы - Казіміра IV. Малады княжыч з роду Ягелонаў пражыў нядоўгае жыццё, памёр 4 сакавіка 1484 года, яго астанкі з Гродна перавезены ў Вільню. У 1604 годзе Казімір кананізаваны, яго сталі шанаваць як апекуна майстравых людзей.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі