
28 лютага, Магілёў /Сяргей Кулягін - БЕЛТА/. Тэмы малой радзімы і братэрства славянскіх народаў стануць галоўнымі на рэспубліканскім свяце "Купалле" ("Александрыя збірае сяброў"), які пройдзе 7-8 ліпеня ў аграгарадку Александрыя Шклоўскага раёна. Аб гэтым паведаміў 27 лютага на падагульняючай калегіі галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Магілёўскага аблвыканкама міністр культуры Юрый Бондар, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Галоўным мерапрыемствам свята будзе мюзікл "Малая радзіма", які рыхтуе рэжысёрска-пастановачная група тэлеканала АНТ.
"На сённяшні дзень адным з важнейшых пытанняў з'яўляецца наладжванне належнай работы са спонсарамі", - сказаў Юрый Бондар.
Ён дадаў, што ў рэгіёне таксама вядзецца актыўная работа па падрыхтоўцы да Міжнароднага маладзёжнага тэатральнага форуму "М@rt. кантакт" (Магілёў), Рэспубліканскага фестывалю нацыянальнай драматургіі імя В.І. Дуніна-Марцінкевіча (Бабруйск).-0-