Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
02 верасня 2020, 09:35

Тэматычную фотавыставу рыхтуе БЕЛТА да Дня пісьменства ў Бялынічах

2 верасня, Магілёў /Кар. БЕЛТА/. Тэматычную фотавыставу "Традыцыі суверэннай Беларусі" рыхтуе Беларускае тэлеграфнае агенцтва да Дня пісьменства ў Бялынічах, перадае БЕЛТА.

Госці свята змогуць убачыць 48 фотаработ і калажаў па матывах аднайменнай кнігі БЕЛТА, якая была прэзентавана на XXVII Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўцы-кірмашы ў лютым бягучага года.

"Як у кнізе, так і на выставе будуць прадстаўлены найбольш значныя і знакавыя падзеі беларускага народнага календара і ініцыятывы Прэзідэнта, якія таксама паспелі стаць традыцыямі. Святкаванне Дня Незалежнасці і Дня Перамогі, Калядны турнір аматараў хакея і "Залатая шайба", фестываль "Александрыя збірае сяброў" - гэта толькі малая частка таго, што яднае нашу нацыю, сімвалізуе сілу народнага адзінства і выклікае пачуццё гонару за родную зямлю", - адзначылі ў агенцтве.

Да гэтага фотавыстава двойчы дэманстравалася ў Палацы Рэспублікі ў Мінску.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі