Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Тэма малой радзімы знаходзіць шырокі водгук у беларусаў - Алейнік

Культура 08.01.2019 | 19:33

8 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Тэма малой радзімы аказалася вельмі блізкай беларусам, знайшла ў іх шырокі водгук. Такое меркаванне карэспандэнту БЕЛТА выказаў кампазітар і прадзюсар Яўген Алейнік.

Аўтарскі калектыў у складзе Юліі Быкавай і Яўгена Алейніка, аўтараў музыкі і тэкстаў песень, удастоены прэміі "За духоўнае адраджэнне" за ўвасабленне тэмы малой радзімы ў сучасным эстрадным мастацтве, стварэнне цыкла высокамастацкіх вакальных твораў патрыятычнага напрамку. Квінтэсенцыяй стаў альбом "Куточак Беларусі", які рыхтуецца да выпуску. "Тэма малой радзімы аказалася вельмі папулярнай, як кажуць музыканты, "пайшла ў народ". Мы гэта адчулі ў сваёй творчасці, бо яна адлюстроўвае рэальнае жыццё. Мы не змаглі б напісаць так многа песень пра малую радзіму, калі б на тэму не было такога попыту сярод артыстаў і публікі. Яна аказалася блізкай, знайшла водгук", - адзначыў Яўген Алейнік.

У стварэнні альбома прыняла ўдзел вялікая колькасць артыстаў і музыкантаў, як ужо вядомых, так і пачынаючых. У іх ліку Анатоль Ярмоленка, Аляксандр Саладуха, Алёна Ланская, Іна Афанасьева, Вікторыя Алешка, Іскуі Абалян, вакальная група "Чысты голас" і група "Дразды", а таксама Вольга Сацюк, Руслан Асланаў, Alen Hit, Анжаліка Пушнова і іншыя. "Тэма малой радзімы кранула ўсіх. Іскуі Абалян, калі запісвалі песню "Мама", расплакалася і прыйшлося на паўгадзіны перапыніць работу", - расказаў Яўген Алейнік.

Ён звярнуў увагу, што ў альбом увайшлі песні, запісаныя задоўга да аб'яўлення Года малой радзімы. Напрыклад, "Я люблю Беларусь!", з якой Настасся Віннікава выступала на "Еўрабачанні" ў 2011 годзе, або "Разам" - яе Алёна Ланская і Дарыя выконваюць з 2016 года. Кампазітар падкрэсліў, што альбом "Куточак Беларусі" прысвечаны ў першую чаргу любові - да мамы, малой радзімы, жыцця. Ён створаны намаганнямі музыкантаў, якія насуперак нездароваму фону і не дзеля хайпа гатовы нагадваць пра агульначалавечыя каштоўнасці, прыгожыя, добрыя і вечныя тэмы. У далейшым Яўген Алейнік і Юлія Быкава маюць намер выпусціць яшчэ адзін такі альбом, куды плануюць уключыць не толькі свае песні, але і створаныя пад іх творчай эгідай.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Культура
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Партрэт кандыдата ў дэпутаты Усяго арганізаваны 5831 участак для галасавання, з якіх 46 за межамі краіны. Агульная колькасць выбаршчыкаў - 6 880 605 чалавек, з якіх за мяжой 3 682 чалавекі.