Фота з архіва
25 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. З 29 лістапада па 1 снежня ў горадзе Беразіно пройдзе ХІV абласны фестываль народных тэатраў "Бярэзінская рампа". Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў Мінскім абласным цэнтры народнай творчасці.
Лепшыя аматарскія тэатры Міншчыны падзеляцца творчымі дасягненнямі з паклоннікамі тэатральнага мастацтва.
У фестывалі прымуць удзел заслужаныя аматарскія калектывы Беларусі - драматычны тэатр "Відарыс" Палаца культуры імя М.Горкага горада Барысава і тэатр імя У.Радзівіл Нясвіжскага раённага цэнтра культуры.Сярод удзельнікаў конкурснай праграмы - народны тэатр імя Мікалая Бараша і народны маладзёжны тэатр "Штурх" Палаца ультуры ААТ "БЕЛАЗ" з Жодзіна, народны тэатр Палаца культуры Салігорска, а таксама нязменны ўдзельнік - народны тэатр Бярэзінскага раённага цэнтра культуры.
Упершыню ў фестывалі прыме ўдзел народная тэатральная студыя "ТэМа" Палаца культуры імя М.Горкага горада Барысава са сваім філасофскім бачаннем алегарычнай аповесці-казкі Антуана дэ Сэнт-Экзюперы "Маленькі прынц". У фестывальнай афішы - пастаноўкі паводле п'ес Аляксандра Галіна "Рэтра", Эдуарда Дэ Філіпа "Здані", камедыя паводле п'есы Клода Манье "Блэз". Сваю пастановачную версію трылогіі Івана Мележа "Людзі на балоце" прадставіць народны маладзёжны тэатр "Штурх". Артысты з Нясвіжа прывязуць на фестываль камедыю Янкі Купалы "Прымакі". Народны тэатр "Пунсовыя ветразі" рыхтуецца прадставіць на суд гледача спектакль "Лятучая мыш".
На заканчэнне гледачы і госці горада змогуць паглядзець спектакль паводле п'есы амерыканскага драматурга Ніла Саймана "Банкет" у пастаноўцы Мінскага абласнога драматычнага тэатра, які запрошаны на фестываль у якасці госця.
Ацэньваць выканальніцкае майстэрства народных тэатраў будзе журы, якое ўзначаліць заслужаны артыст Беларусі прафесар Уладзімір Мішчанчук.-0-