ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Чацвер, 28 мая 2020
Мінск Воблачна з праясненнямі +19°C
Усе навіны
Усе навіны
Культура
08 мая 2020, 13:34

Тэатр юнага гледача запусціў праект "Вершы з франтоў" да Дня Перамогі

Фота з архіва
Фота з архіва

8 мая, Мінск /Ганна Сініцкая - БЕЛТА/. Беларускі дзяржаўны акадэмічны тэатр юнага гледача запусціў спецыяльны праект "Вершы з франтоў" да 75-годдзя Вялікай Перамогі, паведамілі БЕЛТА ў тэатры.

"У першым выпуску на нашым YouTube-канале заслужаны артыст Беларусі Леанід Улашчанка прачытаў верш Пімена Панчанкі "Бульба". У другім - верш Артура Вольскага "Памяці сяброў" прадставіла гледачу заслужаная артыстка Беларусі Ларыса Горцава", - расказалі ў тэатры.

Сёння на YouTube-канале тэатра можна будзе паглядзець спектакль з бягучага рэпертуару "Я бачу сонца", трансляцыя якога пачнецца ў 18.00.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі